навіны

З Менску у Маскву за 4 гадзіны. Ці будзе пабудаваная высокахуткасная чыгуначная магістраль?

Хуткасны цягнік «Ластаўка». Фота: rw.by
Хуткасны цягнік «Ластаўка». Фота: rw.by
podpis źródła zdjęcia

Высокахуткасную чыгуначную магістраль Масква-Менск унеслі ў схему тэрытарыяльнага планавання – пакуль што да Смаленску, то бок да беларуска-расейскай мяжы. Калі пабудуюць, то удвая хутчэйшыя цягнікі будуць спалучаць дзве сталіцы. Ідэя належала расейскаму боку, а Лукашэнка быў «не супраць», але ёсць адзін істотны палітычны момант.

Пачатковая станцыя – Менск, канцавая – Масква. У дарозе цэлы дзень або цэлую ноч. Не ў кіламетрах, але ў часе адлегласць паміж сталіцамі Беларусі і Расеі мае зменшыцца.

«Высакахуткасная чыгуначная магістраль Масква-Менск ужо спраектаваная з расейскага боку. Вядзецца праца з беларускім бокам», – заявіў дырэктар у справе рызыкаў кампаніі «ВСМ две столицы» Мікалай Нікалаенка.

Гэта значыць, што ў найбліжэйшыя гады сталіцы злучыць электрыфікаваная двухшляхавая чыгуначная лінія для цягнікоў, што перасоўваюцца з хуткасцю 200–400 км/г. Такую чыгунку будуюць цяпер паміж Масквой і Санкт-Пецярбургам, анансаваў у сакавіку Уладзімір Пуцін:

«У перспектыве такія выдзеленыя высакахуткасныя маршруты злучаць і іншыя нашы рэгіёны, будуць спрыяць росту турызму і дзелавой актыўнасці».

Сярод «іншых расейскіх рэгіёнаў» у маскоўскім бізнес-праекце пад чацвёртым нумарам з пяці апынуўся Менск. Калі апусціць дэталь дзяржаўнай прыналежнасці і глядзець у практычны бок, то развіццё камунікацыяў паміж краінамі – станоўчы крок, кажа эканамічная аглядальніца Вольга Лойка:

,,

«Развіццё інфраструктуры – заўжды добра і заўжды дорага. Так, ёсць сённяшняе чыгуначнае спалучэнне, але яно такое дагістарычнае. Цяперашняя чыгунка не пасуе для высокахуткасных цягнікоў. Там «ластаўка» гэтая няшчасная ездзіць. Але новая хуткасная каляіна – чаму і не? Асабліва калі за чужыя грошы. Але мы не ведаем нюансаў – за чые грошы, і чаго гэта будзе нам каштаваць».


Сёння месца ў плацкартным вагоне цягніка Менск-Масква каштуе 140 рублёў. Квіток на самалёт (найхутчэйшы транспарт) – амаль Br 270 рублёў. За квіток на высокахуткасны цягнік заплоцім удвая больш, чым за звычайнае месца. Прынамсі Br 280 рублёў, што даражэй чым самалёт. Перавагаю лятака застанецца час – ён ляціць паўтары гадзіны. Звычайны цягнік ідзе да 10 гадзін – новы дабяжыць за 4.

Расклад цягніка Масква-Менск. Фота: sb.by
Расклад цягніка Масква-Менск. Фота: sb.by

Расейская чыгунка разлічвае, што цягнікамі па ўсіх пяці напрамках будуць карыстацца прынамсі 20 мільёнаў асобаў.

«Праблема тут хіба ў тым, што гэтыя камунікацыі разгортваюцца толькі ў адзін бок – у бок Расеі. А ў бок захаду, поўначы і поўдня – так усё зачыняецца», – адзначыў палітычны аглядальнік радыё «Свабода» Валерый Карбалевіч.

Апроч пасажырскіх зносінаў, Расея развівае транзітныя. Менск пераарыентоўвацца на расейскія парты і хоча павялічыць аб'ёмы перавалкі ўгнаенняў і нафтапрадуктаў да 20 млн тон на год. Расейская чыгунка абяцае пашырыць транспартныя магчымасці.

На разбудоўванне пад беларускія грузы яна выдаткавала RUB 9,3 млрд. На мапе беларускага экспартнага маршруту бачым чатыры пункты разгрузкі беларускіх вагонаў. Каб грузы траплялі туды хутчэй – пераўзброяць пяць чыгуначных пунктаў.

,,

«Беларусь – транзітная дзяржава, у цэнтры Еўрапейскага кантыненту. Танзітны статус – гэта рэсурс, які добра і варта было б выкарыстоўваць пры любым палітычным рэжыме», – зазаначыў Валерый Карбалевіч.


Aле выкарыстоўваць у розных напрамках. Калі маршрут звузіўся да аднаго напрамку, з'явіліся большыя нават у чатыры разы кошты лагістыкі. Не выключана таксама, што Беларусь звязала сябе доўгатэрміновымі дамовамі з расейскай чыгункай.

Пакуль маршрут між сталіцамі – на ўзроўні праектнай дакументацыі. Ці рушыць ён з гэтага пункту да 2028-га, калі ў дарогу выправіцца хуткасны цягнік з Масквы да Пецярбургу? Затое куды шпарчэй між краінамі развіваецца інтэграцыя ў інфармацыйнай, вайсковай і адукацыйнай галінах.

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Юлія Цяльпук, «Белсат»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10