навіны

Шэраг беларускіх тавараў можна будзе купіць са зніжкай 10 % пад Новы год

Камароўскі рынак
Камароўскі рынак. Менск, Беларусь. 24 лютага 2021 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі пройдзе акцыя «На родныя тавары. Навагодняя зніжка». Яна будзе распаўсюджвацца на беларускія харчовыя і нехарчовыя тавары, расказала Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).

Зніжка закране пэўны пералік тавараў і складзе 10 %. Зробяць яе за кошт вытворцаў і аб'ектаў гандлю. Удзел у акцыі пацвердзілі буйныя гандлёвыя сеткі і вытворцы. Зроблена гэта для таго, каб прасоўваць беларускую прадукцыю, адзначыла прэс-служба МАРГ.


«Зніжка будзе давацца памерам 10 % на даволі шырокае кола тавараў айчыннай вытворчасці. На сённяшні момант мы ўжо дамовіліся пра тое, што яна будзе давацца на кандытарскую прадукцыю, сокі, асобныя віды мэблі, адзення, абутку – пералік тавараў паступова будзе павялічвацца.


Цягам пераднавагодніх мерапрыемстваў і пасля Новага года нашы грамадзяне змогуць ацаніць годную якасць беларускай прадукцыі з прыемным бонусам у выглядзе 10 % зніжкі», – распавёў першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец.


Каб арганізаваць акцыю, МАРГ яшчэ 4 лістапада збіраў у сябе прадстаўнікоў гандлю і вытворцаў.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10