навіны

Праблему прызнання беларускіх атэстатаў абмеркаваў віцэ-маршалак Сенату Польшчы

Беларускія атэстаты
Атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, які выдаецца ў Беларусі. Крыніца: grodnoplustv.by
podpis źródła zdjęcia

Праблемы беларусаў, якія навучаюцца ў Польшчы, абмеркавалі прадстаўнікі дэмакратычных сілаў нашай краіны на сустрэчы з віцэ-маршалкам Сенату і чальцом дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь» у польскім парламенце Міхалам Каміньскім, паведамляе «Парламенцкі Канал».

На сустрэчы сярод іншых прысутнічаў палітык Анатоль Лябедзька. Паведамляецца, што ўздымалася праблема прызнання беларускіх атэстатаў у Польшчы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Брама Варшаўскага ўніверсітэту. Фота: Arkadiusz Ziolek / East News

«Параілі да снежня здаць ЦТ у Беларусі, інакш адлічаць». Беларусы, якія паступілі ў польскія ВНУ, не могуць вучыцца

Гісторыі

«Ужо амаль паўгода маладыя беларускі і беларусы атрымліваюць адмовы ў настрыфікацыі ад Кураторыюмаў асветы [Апякунскіх радаў асветы, адзінкі польскага Міністэрства адукацыі. – Заўв. рэд.], адмаўляюць у першую [чаргу] з-за адсутнасці сертыфікатаў ЦТ/ЦЭ, аднак гэта патрабаванне супярэчыць польскаму заканадаўству.


Трэба заўважыць, што ў кожным Кураторыюме свае патрабаванні, часам яны зусім абсурдныя, як, напрыклад, патрабаванне апастылю», – піша «Парламенцкі канал».


Міхал Каміньскі паабяцаў, што асабіста зоймецца праблемай, у тым ліку паспрабуе дамагчыся выключэння патрабавання ад беларусаў і беларусак сертыфікатаў ЦТ і ЦЭ, а таксама спрашчэння і ўніфікацыі патрабаванняў Апякунскіх радаў асветы, гаворыцца ў паведамленні.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10