Моцная дэвальвацыя беларускага рубля пасля «выбараў-2025»?

Долар ужо за Br 3,5. Што рабіць з ашчаджэннямі і ці адбудзецца моцная дэвальвацыя беларускага рубля пасля «выбараў-2025»? Чаму эканамісты раяць не панікаваць? Спрачаюцца Анастасія Лузгіна і Уладзімір Кавалкін, новы «Двубой» з Віталём Цыганковым.



Эканамістка з цэнтру BEROC Анастасія Лузгіна заклікае не панікаваць і ўлічваць агульнасусветныя тэндэнцыі, напрыклад, тое ж умацаванне долара. Але Уладзімір Кавалкін з праекту «Кошт урада» больш песімістычны і заклікае ўлічваць шэраг фактараў:

«Першае, да выбараў і пасля выбараў, напэўна, месяц нейкі хутчэй за ўсё моцнай дэвальвацыі не будзе. Другое, калі расейскі рубель установіцца вось на новым узроўні на працягу двух-трох месяцаў, беларускі рубель пойдзе за расейскім рублём. Ну так, глабальна хутчэй за ўсё праз прыход Трампа трэба чакаць нейкай такой гандлёвай вайны паміж Кітаем і ЗША. Гэта адаб’ецца ў чым? Што кітайскі юань будзе дэвальвавацца, каб кітайскія тавары прадаваліся ў ЗША. А што гэта значыць для беларусаў? Што беларускі рубель будзе падвержаны дэвальвацыі праз тое, што кітайскі экспарт будзе расці ў Расею і беларускаму экспарту будзе цяжэй змагацца з кітайскім экспартам у Расею, і праз гэта трэба будзе дэвальваваць беларускі рубель».

Праграму «Двубой» глядзіце штоаўторак у жывым эфіры «Белсату» а 20:20 і штосераду на YouTube-канале «Белсат News».