навіны

Што крывічы пісалі ў паведамленнях на бяросце

Ці сапраўды нашыя продкі ў эпоху ранняга сярэднявечча былі такія брудныя і шэрыя, як мы бачым у фільмах і кнігах? Сучасныя гісторыкі кажуць, што гэта не так! Нашыя продкі, зусім як мы, мелі неблагі густ на колеры і пачуццё стылю.

Нават тысячу гадоў таму нашыя продкі фарбавалі тканіну ў розныя колеры, аздаблялі сваё ўбранне дарагімі матэрыяламі, шклянымі пацеркамі ці бісерам. Вядома, дазволіць сабе такое маглі не ўсе. Шматок ядвабу мог каштаваць даражэй за золата. Таму ваяры былі гатовыя ісці на смерць, каб прывезці з паходу сваім каханым упрыгажэнні.

Як у Беларусі з’явіўся ядваб? Якія колеры былі найбольш модныя ў жанчын сярэднявечча? Як самім зрабіць стылёвы капялюш, як у сярэднявечнай князёўны? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай». Мы разбіраем гісторыю Беларусі праз гісторыю моды нашых продкаў.


belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10