На гандляваннях на Беларускай валютна-фондавай біржы 27 лістапада курс беларускага рубля да амерыканскай, еўрапейскай і кітайскай валютаў працягваў зніжацца і біць новыя рэкорды.
Курс долара павысіўся на Br 0,0605 і склаў Br 3,533, курс еўра вырас на Br 0,0722 і склаў Br 3,725.
Курс юаня вырас на Br 0,0436 і склаў Br 4,8508 за 10 юаняў.
Курс расейскага рубля панізіўся на Br 0,0222 і склаў Br 3,3073 за 100 расейскіх рублёў.
Тым часам у Расеі курс долара на «Forex» перавысіў 110 расейскіх рублёў упершыню з 16 сакавіка 2022 года. Еўра прадаецца на рынку «Forex» на ўзроўні вышэйшым за 115 рублёў.
Цэнтрабанк Расеі вызначыў афіцыйны курс долара ЗША на 27 лістапада на ўзроўні 105,06 расейскага рубля, еўра – 110,49, юаня – 14,44.
Курс беларускага рубля да долара і еўра паволі падае ўжо тры з паловаю месяцы. 6 жніўня 2024 года долар каштаваў мінімальныя сёлета Br 3,0916. 2–4 жніўня еўра каштавала мінімальныя за гэты год Br 3,3698.
Якуб Хруст belsat.eu