навіны

Бундэсвэр: Расея можа стаяць за падзеннем самалёта ў Вільні

Ратаўнікі працуюць на месцы падзення самалёта «Boeing 737-400» у Вільні, Літва. 25 лістапада 2024 года. Фота: Белсат
Ратаўнікі працуюць на месцы падзення самалёта «Boeing 737-400» у Вільні, Літва. 25 лістапада 2024 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

За аварыяй грузавога самалёта «DHL» у Літве можа стаяць Расея. Пра гэта ў эфіры ARD заявіў генеральны інспектар бундэсвэру Карстэн Броер.

Ратаўнікі працуюць на месцы падзення самалёта «Boeing 737-400» у Вільні, Літва. 25 лістапада 2024 года. Фота: Белсат

Што вядома пра падзенне грузавога самалёта ў Вільні: загінуў грамадзянін Іспаніі, не выключаюць тэракту

навіны

Вайсковец мяркуе, што крушэнне самалёта магло быць «тэстам» з боку РФ «для выяўлення слабых месцаў». «Мы ўжо перажылі падобную сітуацыю летам гэтага года, і тое, што адбылося, цяпер упісваецца ў гэтую схему», – заявіў Карстэн Броер, піша DW.

На думку генеральнага інспектара бундэсвэру, кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін «стварыў гібрыдную сітуацыю», калі «ўжо не зусім мір, але і не зусім вайна». Мэта гэтага – «праверыць, як далёка можна зайсці».

25 лістапада каля 5:31 у Вільні каля жылога дому на вуліцы Жырню, за некалькі кіламетраў ад віленскага аэрапорту, упаў грузавы самалёт «Boeing 737-400» авіякампаніі «Swiftair», які ляцеў з Ляйпцыгу з рэйсам для кампаніі «DHL». Пасля ўдару аб зямлю паветранае судна сутыкнулася з домам, у якім жылі 12 асобаў. Усе яны былі паспяхова эвакуяваныя. У катастрофе загінуў 48-гадовы пілот з Іспаніі. Яшчэ адзін 34-гадовы грамадзянін Іспаніі атрымаў раненні. Таксама пацярпелі два іншыя чальцы экіпажу – 55-гадовы грамадзянін Нямеччыны і 34-гадовы грамадзянін Літвы.

Кіраўнік Дэпартаменту дзяржаўнай бяспекі Літвы Дарус Яўнішкіс сярод іншага адзначыў, што «нельга выключаць тэрарыстычнага акту». Ён нагадаў, што Расея робіцца ўсё больш агрэсіўнай, а ў замежных медыях перасцерагалі пра пагрозу дыверсіяў і тэрактаў, якія маглі б прывесці да такіх наступстваў. Тэракту не выключаў і кіраўнік Нацыянальнага цэнтру кіравання крызіснымі сітуацыямі Вілмантас Віткаўскас: маўляў, гэта адна з версіяў, якую будуць вывучаць, але «наперадзе доўгая праца».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10