Вайна

Парыж і Лондан абмяркоўваюць адпраўку войскаў ва Украіну

Вайскоўцы Французскага замежнага легіёна. Фота: Foreign Legion Info / Facebook
Вайскоўцы Французскага замежнага легіёна. Фота: Foreign Legion Info / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Вялікая Брытанія і Францыя не выключаюць, што могуць узначаліць кааліцыю дапамогі Украіне ва ўмовах вяртання ў Белы Дом Доналда Трампа. Сярод іншага абмяркоўваецца і магчымасць паслання ва Украіну заходніх войскаў.

Журналісты здымаюць фрагменты ракеты, меркавана «Арэшніка» – эксперыментальнай балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці, якая абрынулася на Дняпро 21 лістапада, у цэнтры крыміналістыкі ў неўстаноўленым месцы ва Украіне. 24 лістапада 2024 года. Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East News

«Орешник» не спрацаваў». Ці пойдзе Расея на новую эскалацыю?

Аналітыка

Як піша Le Monde са спасылкай на надзейныя крыніцы, абмеркаванне адпраўкі заходніх войскаў і прыватных абаронных кампаній на ўкраінскую тэрыторыю аднавіліся з прычыны эскалацыі ва Украіне і хуткага вяртання ў Белы Дом Доналда Трампа, які не выключаў адмовы ЗША ад падтрымання Кіева.

Ідэю адпраўкі еўрапейскіх войскаў ва Украіну пачаліся ў лютым з прапановы прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона. І хоць супраць гэтага выступілі некаторыя краіны на чале з Нямеччынай, гэты сцэнар яшчэ не пахаваны. Паводле выдання, ідэя ачуняла ў апошнія тыдні, дзякуючы візіту ў Францыю прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Кіра Стармэра 11 лістапада. 22 лістапада ўжо міністр замежных справаў Францыі Жан-Ноэль Баро наведаў Лондан 22 лістапада. У сваім інтэрв’ю ён заклікаў заходніх хаўруснікаў «не ўсталёўваць і не выказваць чырвоныя лініі» ў дачыненні да падтрымкі Украіны. На пытанне аб магчымасці адпраўкі французскіх войскаў ва Украіне ён заявіў, што не выключае «ніводнага варыянту».

Афіцыйнага дазволу ўладаў Францыі на адпраўку звычайных войскаў або прыватных кампаніяў пакуль няма. Але ў апошнія месяцы гэтыя прапановы абмяркоўваліся. Сярод іншага ў абмеркаванні ўдзельнічала кампанія Défense Conseil International (DCI), галоўны аператар Міністэрства збройных сілаў у справе маніторынгу французскіх кантрактаў на экспарт узбраенняў і перадачы адпаведных вайсковых тэхналогіяў. DCI, будзе гатовая працягнуць навучанне ўкраінскіх жаўнераў ва Украіне, як гэта ўжо адбываецца ў Францыі і Польшчы, а таксама пры неабходнасці магла б забяспечыць тэхнічнае абслугоўванне французскай ваеннай тэхнікі, што накіроўваецца ў Кіеў. У гэтым пытанні да DCI звярнулася Babcock, брытанская кампанія-партнёр, ужо прысутная ва Украіне, з прапановай падзяліцца наяўнымі ў апошняй магутнасцямі.

Паўночнакарэйскія салдаты маршыруюць падчас параду ў Пхеньяне, Паўночная Карэя. Фота: AP Photo / Kin Cheung / East News

«Карэйскі сцэнар»: да чаго прывядзе ўдзел КНДР у вайне з Украінай

Аналітыка

Пакуль Еўропа думае, КНДР ужо ваюе

Раней Макрон заявіў, што Францыя можа правесці вайсковую аперацыю ва Украіне супраць Расеі, калі таго запатрабуюць абставіны. Паводле яго, французскі Генштаб рыхтуецца «да любых сцэнароў». І шмат «зусім не малых» краінаў Еўропы «падтрымліваюць лінію Францыі», дадаў ён. Таксама прэзідэнт Францыі плануе стварыць кааліцыю заходніх краінаў для адпраўкі вайсковых інструктараў ва Украіну.

Пры гэтым паводле звестак украінскай і заходніх выведак, свае войскі на вайну супраць Украіны на баку Расеі ўжо паслала Паўночнай Карэя. Іх колькасць ацэньваецца ў 10-12 тысячаў асобаў. Таксама Крэмль актыўна вярбуе наймітаў у іншых краінах, сярод іх – Непал, Індыя, Емен.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10