навіны

ГТФ «Нёман» пачала забіраць «Табакеркі» ў Алексіна

«Табакерка»
Здымак мае ілюстрацыйны характар. «Табакерка» па вуліцы Даўгабродскай. Менск, Беларусь. 14 чэрвеня 2020. Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»
podpis źródła zdjęcia

Частка шапікаў «Табакерка» змяніла ўласніка – цяпер імі валодае дачка Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман». Кампанія Алексіна пазбавілася ўжо пятай часткі шапікаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: blizko.by

Расея прыціскае, а кантрабанда ў ЕС упала: чаму Лукашэнка насцярожвае стан тытунёвай сферы

навіны

У кастрычніку ў розных гарадах Беларусі закрываліся шапікі «Табакерка». Праз некаторы час яны адкрыліся з новым уладальнікам. Выданне «Zerkalo» звярнула ўвагу на тэмпы гэтых зменаў і на сувязь новага ўладальніка з Гарадзенскай тытунёвай фабрыкай «Нёман».


Частка шапікаў «Табакерка», якая шэрага колеру, па-ранейшаму адносіцца да СЗАТ «Энерга-Оіл» сям’і набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі алігарха Аляксея Алексіна (у 2021 годзе бізнесовец перапісаў кампанію на родзічаў: па 40 % двум сынам, 20 % жонцы). 


Другая частка, сіне-жоўтыя і сіне-белыя шапікі, аформленыя на гарадзенскае ГУП «Тытунь». Гэтая кампанія працуе асобна ад «Энерга-Оіл» і, як расказалі «Zerkalo» у філіі кампаніі, сама прымае рашэнне па закупках тавараў і асартыменце. Рашэнне, як сказалі ў філіі, «прынятае на высокім узроўні».


Кампаніяй «Тытунь» валодае ГТФ «Нёман», вынікае з Адзінага дзяржаўнага рэестру. Дырэктар кампаніі – Аляксанрд Шагун, поўны цёзка якога раней быў намеснікам дырэктара ГТФ па камерцыйных пытаннях, таксама поўны цёзка быў намеснікам старшыні сельскагаспадарчага прадпрыемства «Прынёманскі».


«Тытунь» актыўна пашыраецца, рэгіструе філіі ў розных гарадах Беларусі. У 2024 годзе кампанія аформіла 411 новых шапікаў. Адметна, што тытунёвая кампанія кіруе таксама медычным цэнтрам «Свет здароўя» ў Горадні і валодае інтэрнэт-крамай аўтарскага адзення «White Moose» (тэматычна не звязанага з курэннем). 


«Энерга-Оіл» пазбавіўся 580 шапікаў (з іх 140 – у лістападзе) і адкрыў 40 новых, засталося 2365. «Табакеркі» – трэцяя найбуйнейшая гандлёвая сетка Беларусі паводле колькасці гандлёвых аб’ектаў, ды гэтая колькасць аб’ектаў за год скарацілася на амаль 19 %.


У 2021 годзе кампанія трапіла пад заходнія санкцыі следам за Алексіным. У 2022 годзе Лукашэнка выключыў яе са спісу кампаніяў, якія маюць выключнае права на імпарт тытунёвай сыравіны і вырабаў. ГТФ таксама знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі з 2021 года.


У канцы 2023 года ў Беларусі з’явіўся новы вытворца цыгарэтаў: «Сентоні ПРА», звязаная з «Тытунь-Інвестам» Паўла Тапузідыса і, магчыма, з Алексіным.



Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10