Чытанне «Дзікага палявання караля Стаха» – адная з надзвычай яскравых падзеяў у жыцці Аляксандра Ждановіча, звязаная з беларускай мовай. А былі здарэнні і містычныя. Чаму актор калісьці саромеўся роднай мовы і як гэта змянілася?
Аляксандр Ждановіч нарадзіўся ў 1964 годзе ў Менску і памятае час, калі беларускамоўных асобаў пагардліва называлі «кресты» – напрыклад, «крест логойский». А ў школе «белмову» выкладала «шэрая мышка-настаўніца», якая вяла заняткі ціхенька, фармальна, без любові да свайго прадмету. Але аднойчы ўсё змянілася.
,,«Аднойчы яна прыйшла – вось мы адразу адчулі – у нейкім іншым стане, нешта ў ёй загарэлася. Яна кажа: пофіг там нейкія планы… Усё! Проста цяпер я буду для вас чытаць. Яна раскрыла кніжку і стала чытаць. І ў нас сківіцы паадвальваліся. Таму што гэта была нейкая прыгодніцкая літаратура, вельмі цікавая! – з захапленнем успамінае спадар Аляксандр. – І гэта было «Дзікае паляванне караля Стаха».
Як жа потым мянялася стаўленне Аляксандра Ждановіча да беларускай мовы? Як ён зрабіўся Маляванычам і пасля якога інтэрв’ю «Калыханка» была закрытая, а яе вядоўца «адпраўлены ў космас»? Што актор думае аб пратэстах 2020 года?
У граматычнай частцы
Віктар Шукеловіч патлумачыў, чаму беларусы гавораць то «содні», то «суткі».
У 2023 годзе спадар Аляксандр апавёў у прагарме «Meet» з Тэцянай Іваньскай, як перажыў турму, каго перастаў паважаць і пра свае хобі:
- Дакладна – па-расейску: точно
- Самавіта, паважна = важна, спалідна
- Асобны – па-расейску: отдельный
- Перашкаджаць – па-расейску: мешать
- Сталася = атрымалася
- Вядоўца = вядучы
- Адмаўляцца – па-расейску: отказываться
- Крыху = трохі
- Пагадзіцца – па-расейску: согласиться
- Шкадаваць – па-расейску: сожалеть
- Не пасаваць = не адпавядаць, не падыходзіць
- Трывалы = надзейны, устойлівы
- Выява – па-расейску: изображение
- Кавалачак = кусочак
- Паверх – па-расейску: этаж
- Кіраўніцтва – па-расейску: руководство
- Артыкул –па-расейску: статья
- Рэчы – па-расейску: вещи
- Тэлебачанне – па-расейску: телевидение
- Пералічыць – па-расейску: пересчитать
- Літаральна – па-расейску: буквально
- Існаванне = быццё
- Трапіць – па-расейску: попасть
- Адпачынак – па-расейску: отдых
- Рада = савет
- Працяг – па-расейску: продолжение
- Затрымліваць – па-расейску: задерживать
- Крыж – па-расейску: крест
- Могілкі – па-расейску: кладбище
- Настрой – па-расейску: настроение
- Праваахоўнік – па-расейску: правоохранитель
- Каўнер – па-расейску: воротник
- Патрэба = неабходнасць
- Супраціў = супраціўленне
- Здавацца – па-расейску: казаться
- Змагар = барацьбіт
- Ганарыцца – па-расейску: гордиться
- Належаць – па-расейску: принадлежать
- Абутак – па-расейску: обувь
- Ахвяраваць – па-расейску: пожертвовать
- Шчыра – па-расейску: искренне
- Дзіўна – па-расейску: странно
- Нарэшце – па-расейску: наконец
- Стагоддзе – па-расейску: столетие
- Сорамна – па-расейску: стыдно
- Асяроддзе ўплывала – па-расейску: окружение влияло
- Выхоўвацца – па-расейску: воспитываться
- Крыўдна – па-расейску: обидно
- Іншы стан – па-расейску: другое состояние
- Сківіца – па-расейску: челюсть
- Прыгодніцкі – па-расейску: приключенческий
- Стрыжань – па-расейску: стержень
- Удасканальвацца – па-расейску: совершенствоваться
- Саромецца – па-расейску: стыдиться
- Выхаваць – па-расейску: воспитать
- Адказ – па-расейску: ответ
- Чыннік = фактар
- Акрамя – па-расейску: кроме
- Дарэчы – па-расейску: кстати
- На падставе = на аснове
- Натхненне – па-расейску: вдохновение
- Вагацца – па-расейску: колебаться
- Невыпадкова – па-расейску: неслучайно
- Моц = сіла
- Выток – па-расейску: исток
- Наўзаем = узаемна
Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце штонядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або на
Калаж з фота: Wikimedia Commons