Naviny

«Справу дваровых чатаў» маглі прыдумаць самі сілавікі – крыніца «Белсату»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Супрацоўнікі АМАПу патрулююць вуліцу падчас акцыі пратэсту супраць міліцэйскага гвалту і вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Менску, Беларусь. 22 лістапада 2020 года. Фота: Stringer / AFP / East News

У Беларусі адбыліся масавыя арышты асобаў, якія маглі быць звязаныя з дваровымі чатамі. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта апавёў прадстаўнік Генпракуратуры. «Белсат» паспрабаваў разабрацца, што адбываецца.