Алег Гайдукевіч зноў распусціў рукі!

Алег Гайдукевіч заявіў, што сабраў 100 тысяч подпісаў на «выбары», і зноў распусціў рукі! Цяпер яго знімуць? Разборкі ў Жлобіне, «карта беларуса» і як бязвіз з Беларуссю адгукаецца для іншаземцаў. Што за нечаканы падарунак зрабіў Лукашэнку Ілан Маск? Гумар ад «Хай Так TV».


Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV»:

  • «Карта беларуса»: што яна дае?
  • Курс долара ўжо 3,4 рубля: «Вымі ды палажы»
  • Ілан Маск зрабіў Лукашэнку нечаканы падарунак. А як жа шэсць вобласцяў Рэспублікі Беларусь?
  • Пародыя «Алег Гайдукевіч зноў распусціў рукі». Як сабраць 100 тысяч подпісаў у РБ?
  • Разборкі ў Жлобіне праз «тры султанчыкі»
  • Як працуе бязвіз з Беларуссю? Чарговы іншаземец затрыманы
  • Цытата Лукашэнкі: «УНС не павінен перашкаджаць працаваць». Навошта УНС увогуле?
  • Дзень работніка сельскай гаспадаркі і пазбаўленне дэкрэтных


Вядоўцы «Хай Так TV» – Міхась Зуй і Дзмітрый Есяневіч

Глядзіце праграму «Хай так TV» на тэлеканале «Белсат» у пятніцы а 16:35 і на YouTube-канале «Белсат Life».