Чаму Алена Жываглод не галасавала на выбарах у Каардынацыйную раду?
Алена мае падазрэнні, што спецслужбы Беларусі ўмешваліся ў выбары Каардынацыйнай рады ў 2024 годзе, але сама яна не прагаласавала з іншых прычынаў.
,,«Адбылася зусім недарэчная сітуацыя. Я пачала насамрэч галасаваць, нават дапамагла бацькам разабрацца з галасаваннем. А сама не паспела. [...] Хаця ўжо была ўпэўненая, за каго я буду галасаваць».
Але Жываглод у свой час далучылася не толькі да працы Каардынацыйнай рады, але і да НАУ Паўла Латушкі. З ейных словаў, НАУ яна пакінула не праз непрыязныя стасункі з Паўлам Латушкам, а праз каштоўнасныя разыходжанні.
Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:
- Ці ёсць ініцыятыва «Сумленныя людзі» сямейным бізнесам?