Гэтым разам «Працэсы» будуць змагацца за галоўную ўзнагароду ў катэгорыі мультыплатформавай прадукцыі.
«У гэтым годзе мы атрымалі больш за 700 заявак з больш чым 30 краінаў, і канкурэнцыя была як ніколі высокая. Суддзям прыйшлося выбіраць з неймаверна моцных шоу. Дзякуй усім, хто прыняў удзел у конкурсе, і поспехаў нашым выдатным фіналістам», – кажа старшыня журы «Rose d’Or Awards» Марк Роўлэнд.
Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 2 снежня ў лонданскім «King’s Place».
«Працэсы» – першы арыгінальны серыял «Белсату», ён складаецца з чатырох эпізодаў, кожны з якіх апавядае пра той ці іншы бок рэпрэсіўнага апарату Беларусі. Назва адсылае да цяперашніх працэсаў там – палітычных, грамадскіх і судовых. Дзяржава выглядае як брутальна, гэтак і гратэскава. Стваральнікі серыялу – Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй. Галоўныя ролі выканалі Андрэй Новік, Валянціна Гарцуева, Ігар Сігоў, Алег Гарбуз, Яна Траянава.