навіны

Даследаванне: сярод беларускіх мігрантаў найцяжэй у Польшчы – жанчынам

беларусы ў Варшаве
Святкаванне Дня Волі ў Варшаве, Польшча. 24 сакавіка 2024 года. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Нацыянальны банк Польшчы правёў даследаванне эканамічнай сітуацыі беларускіх мігрантаў, а таксама высветліў, якая колькасць з іх збіраецца вярнуцца дамоў, а якая – застацца ў новай краіне.

Вывучэнне становішча мігрантаў з Беларусі праводзілася з 15 красавіка да 5 ліпеня 2024 года. Гэта першае такое даследаванне Нацыянальнага банку Польшчы.


Амаль 84 % апытаных беларусаў прыехалі ў Польшчу ў 2020 годзе ці пазней. У 60 % выпадкаў прычынай для эміграцыі стала палітычная сітуацыя на Радзіме. На другім месцы – эканамічны чыннік.


24 % рэспандэнтаў паведамілі, што маюць карту паляка ці польскае грамадзянства.


Беларускія мігранты ў Польшчы – пераважна маладыя, палове з іх няма 34 гадоў.


«Амаль 79 % ацэньваюць свой узровень задаволенасці жыццём у Польшчы як вельмі добры ці добры», – зазначаецца ў даследаванні.


Каля 33 % беларусаў, якія жывуць у Польшчы, пераводзяць грошы сваякам у Беларусь. У той жа час эканамічнае становішча не ва ўсіх мігрантаў добрае – паводле даследвання, каля 16 % трацяць за месяц увесь заробак, 37 % – палову ці меншую частку атрыманых за працу грошай.

,,

«Чыннікам, які адрознівае мігрантаў з Беларусі, ёсць лепшае веданне польскай мовы, больш стабільны статус перабывання ў Польшчы і больш карысная пазіцыя на рынку працу, – зазначаецца ў даследаванні. – Каля 60 % беларускіх мігрантаў заяўляюць пра наяўнасць у іх вышэйшай адукацыі, жанчыны і мужчыны ў падобных прапорцыях. […] Амаль палова рэспандэнтаў перабывае ў Польшчы з мужам ці жонкай».


Ілюстрацыйны здымак. Фота: Белсат

Чаго чакаць беларусам ад зменаў у працаўладкаванні ў Польшчы?

навіны

Шанцы на добрую працу ў імігрантаў з Беларусі розныя ў залежнасці ад часу прыезду і полу, зазначае Нацыянальны банк. Найлепшая сітуацыя на рынку працы ў тых, што прыехалі да 2019 года і добра ведаюць польскую мову. У цяжэйшай сітуацыі тыя, што эмігравалі ў 2020–2021 гадах. Найбольш складаней – жанчынам.


Мігранты з Беларусі часцей «запаўняюць дзіры» на польскім рынку працы ў «мужчынскіх» прафесіях – прамысловасці, транспарце, будаванні, інфармацыйных тэхналогіях.


13 % беларускіх мігрантаў у Польшчы, якія працуюць, – гэта ІТ-спецыялісты. 16 % – беспрацоўныя.


68 % апытаных плануюць застацца ў Польшчы назаўжды ці даўжэй, чым на год.


Паводле звестак Управы ў справе замежнікаў, станам на 30 чэрвеня 2024 года 133 тысячы беларусаў мелі дазвол на перабыванне ў Польшчы.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10