Naviny

ААН: Кожная трэцяя жанчына сутыкаецца з гвалтам

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Freepik
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Freepik

Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненні жанчын адзначаюць 25 лістапада. Паводле Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў, жорсткае абыходжанне з жанчынамі – адное з самых распаўсюджаных парушэнняў правоў чалавека ў свеце. А генеральны сакратар ААН Антонью Гутэрыш назваў эпідэмію гвалту ў дачыненні жанчын і дзяўчатак – ганьбаю чалавецтва.