Увечары 24 лістапада на юбілейным, дзясятым, фестывалі «Bulbamovie» ўганаравалі пераможцаў конкурсу «Маладое беларускае кіно». Залатыя Бульбіны, на жаль сімвалічныя, атрымалі рэжысёрка стужкі «Чароўныя нажнічкі» Ганна Авота (найлепшы фабулярны фільм) і аўтар фільму «Чэмпён 471» Мікіта Пандэка (найлепшы дакументальны фільм).
рэпартаж
«Чэмпён 471». Хто стаў пераможцам конкурсу на фестывалі беларускага кіно «Bulbamovie – 2024»