навіны

У Беларусь за содні заходзілі амаль 40 «шагэдаў»

Беспілотнік «Шагэд»
Беспілотнік «Шагэд». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: focus.ua
podpis źródła zdjęcia

За содні 24 і 25 лістапада ў Беларусі зафіксаваны «рэкорд» за ўвесь перыяд маніторынгу – над нашай краінай лёталі як мінімум 38 расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шагэд», піша «Беларускі Гаюн».

Беспілотнік «Шагэд». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: focus.ua

У Беларусь заходзілі 12 «Шагэдаў». Адзін праляцеў 200 км

навіны

«Шагэды» заходзілі з Украіны, як мінімум адзін даляцеў да Мазыра, не менш за тры разы дроны заляталі ў Гомельскі раён у раёне памежнага пераходу Новая Гута.


Першы заход быў зафіксаваны ў 13:48 у нядзелю, 24 лістапада, у раёне Камарыну, апошні – у 08:49 у панядзелак 25 лістапада.


Беспілотнік, які заляцеў з Прыпяці ў Беларусь у 23:08, далей пайшоў на Нароўлю і ў 00:05 даляцеў да прыгараду Мазыра. Што з ім далей адбылося – невядома. Паводле крыніцаў «Беларускага Гаюну», нельга выключаць, што яго збілі сілы СПА УС Беларусі каля 01:00.


Дзяжурная авіяцыя ВПС РБ падымалася і лётала на паўднёвы ўсход Беларусі 4 разы: у 15:20 – 16:30, 23:40 – 01:30, 07:00 – 09:00 і ў 09:00 – 10:30.


З 38 зафіксаваных «шагэдаў» дакладна пацверджанае вяртанне ў паветраную прастору Украіны толькі дзевяці.


За апошнія некалькі месяцаў падчас расейскіх атак на Украіну ў паветраную прастору Беларусі рэгулярна залятаюць дроны-камікадзэ тыпу «шагэд».


У некаторых выпадках беспілотнікі перахоплівае беларуская авіяцыя. Гэтак, у ноч на 5 верасня ў ваколіцах Гомлю ВПС Беларусі знішчылі два расейскія дроны, падзенне абломкаў выклікала пажар на гарадскім складзе. Пацярпелых не было.


Жыхары Хойніцкага раёну 14 кастрычніка стварылі на сайце petitions.by петыцыю з просьбай да ўладаў абараніць іх і асабліва іхных дзяцей ад беспілотнікаў, якія ўсё часцей залятаюць на тэрыторыю Гомельскай вобласці.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10