навіны

На Гомельшчыне пракуратура масава выклікае людзей перад выбарамі

Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: БелТА
podpis źródła zdjęcia

Жыхароў Гомельшчыны масава выклікаюць у пракуратуру, каб прымусіць падпісаць абавязанні пра «належныя паводзіны» падчас выбараў.

Такую форму ціску масава зазнаюць жыхары Гомельскай вобласці, якія нейкім чынам былі выяўленыя як палітычна актыўныя, піша выданне «Флагшток». 

Гэта людзі, якіх асудзілі паводле крымінальных або адміністратыўных артыкулаў за ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў 2020 года або за падпіску на рэсурсы, прызнаныя «экстрэмісцкімі».

Таксама ёсць выпадкі, калі выклікі атрымлівалі тыя, хто мае шмат штрафаў ад ДАІ.

Паводле інфармацыі «Флагштоку», людзей прымушаюць падпісваць папярэджанні пра недапушчальнасць парушэння Крымінальнага кодэксу і Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях ды абавязанні не парушаць грамадскага парадку. Са словаў крыніцы, такіх выклікаў у пракуратуру кожны дзень можа быць некалькі дзясяткаў.

Выклікаюць у пракуратуру як праз позвы, так і праз тэлефон. Аднак актывісты адзначаюць, што перажываць не варта – гэта толькі фармальная працэдура, якую сілавікі разглядаюць як «прафілактычную акцыю». Падобнае ўжо адбывалася перад выбарамі 2020 года.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10