Парад паказухі ў Беларусі! Прызнанне мэра Менску

Беларусь перажывае парад паказухі – прызнаўся Лукашэнку мэр Менску каля стадыёну «Трактар». Самы гарачы аўтобус МАЗ і як робіцца зефір у Бабруйску. AI ў Ватыкане, замест дворнікаў – робат-пыласос. Кубік Рубіка адзначыў 50-годдзе. Тэхналогіі ў «Навіны з будучыні».

Засталося два месяцы пацярпець: пасля выбараў так часта актыўнага і клапатлівага Аляксандра Лукашэнку мы не пабачым. Пасля элегантнай перамогі ўжо не будзе патрэбы паказвацца электарату, дый сілаў на гэта не будзе. А пакуль жа працягваецца парад паказухі. Як вялікае дасягненне дзяржаўнага значэння падаецца ўсё, нават… звычайны гарадскі парк у Менску.

Глядзіце ў новым выданні праграмы пра тэхналогіі «Навіны з будучыні» Вольгі Старасцінай:

  • Прызнанне мэра Менску Уладзіміра Кухарава Лукашэнку
  • Самы гарачы аўтобус МАЗ
  • Самы жаданы сувенір з Беларусі: як робяць бабруйскі зефір?
  • Штучны інтэлект ужо ў Ватыкане. Нанакапліца ў Польшчы «Jezus + my»
  • Сабака-робат «VERO» ад «Dynamic Legged Systems» і беларускі дворнік
  • Пра кнігі і агуркі: «Sweet Pickle Books» у Нью-Ёрку
  • Як новыя тэхналогіі паляпшаюць куплю-продаж жытла
  • Кубік Рубіка адзначыў 50-годдзе. Эрнё Рубік, Макс Парк і Платон Дранчук з Беларусі