навіны

Расея спрабуе інтэграваць штучны інтэлект у «Шагэды»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: mil.in.ua
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: mil.in.ua
podpis źródła zdjęcia

Расея намагаецца ўкараніць штучны інтэлект у раі дронаў, каб яны маглі камунікаваць і каардынавацца паміж сабой, абыходзячы такім чынам супрацьпаветраную абарону ЗСУ.

Выданне Guardian апублікавала артыкул, у якім адзначыла, што расейскія вайскоўцы не спыняюцца ўдасканальваць свае беспілотнікі, робячы іх усё больш небяспечнымі. Яны абсталёўваюць іх новымі відамі зброі, напрыклад, тэрмабарічнымі боегалоўкамі. Такія боепрыпасы пры выбуху ствараюць жахлівае воблака агню з тэмпературай каля 2 тысячаў градусаў, якое здольнае знішчыць усё вакол. 

Акрамя таго, піша выданне, спасылаючыся на ўкраінскія вайсковыя крыніцы, расейцы спрабуюць стварыць цэлыя раі беспілотнікаў, якія змогуць дзейнічаць узгоднена і эфектыўней атакаваць. Гэта азначае, што расейцы імкнуцца да таго, каб беспілотнікі маглі самастойна прымаць рашэнні і абыходзіць сістэмы супрацьпаветранай абароны. Пакуль невядома, наколькі ўдалымі будуць гэтыя распрацоўкі, але яны ўяўляюць сур'ёзную пагрозу.

У артыкуле адзначаецца, што, паводле звестак украінскага боку, Расея наладзіла выпуск беспілотнікаў «Shahed 136», якія там называюць «Герань-2», на двух заводах у Татарстане, прыблізна за 1300 кіламетраў ад мяжы з Украінай. Як адзначаецца, на гэтых прадпрыемствах вырабляюць сотні такіх беспілотнікаў штотыдзень.

Гэтыя дроны часта запускаюцца ў бок Украіны адразу пасля іх вытворчасці. Хоць іх прасцей знішчыць або нейтралізаваць, чым высокахуткасныя ракеты, яны моцна звязваюць супрацьпаветраную абарону і наносяць значныя пашкоджанні, бо абсталяваныя 50-кілаграмовай боегалоўкай.

У сувязі з гэтым прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што «Украіне патрэбна больш сістэм супрацьпаветранай абароны», каб супрацьстаяць паветраным пагрозам. 

«Украіна – не палігон для выпрабавання зброі. Украіна – суверэнная і незалежная дзяржава. Але Расея ўсё яшчэ працягвае намаганні забіваць нашых людзей, сеяць страх і паніку і аслабляць нас», – прыводзіць выданне словы Зяленскага.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10