навіны

Беларусаў зрабілі саўдзельнікамі сталінскай агрэсіі супраць Фінляндыі 1939 года

Амаль 10 тысячаў жыхароў Беларусі загінулі ці прапалі без звестак на савецка-фінскай вайне 1939–1940 гадоў. Чаму да самага канца СССР гэтая вайна замоўчвалася і як фіны здолелі захаваць сваю дзяржаву побач з гіганцкім агрэсіўным суседам?

У кантэксце вайны Расеі супраць Украіны ў публічнай прасторы часта згадваецца Фінская або Зімовая вайна 1939–1940 гадоў паміж сталінскім СССР і Фінляндыяй. Гэтая вайна беспасярэдне датычыла і беларусаў. Паводле кнігі Канстанціна Скуратовіча і Аляксандра Куляева «Востраў Суомі: ажыццёўленая ўтопія», у гэтай вайне бралі ўдзел больш за 100 тысячаў жыхароў Беларусі, з якіх амаль 10 тысячаў загінулі ці прапалі без звестак.

Савецкія самалёты. Кадр з фільму «Калі заўтра вайна»

Пакт Молатава – Рыбэнтропа: як дыктатары апраўдваюць дыктатараў

навіны

Наколькі трапныя паралелі паміж той Зімовай вайною і сённяшняй вайною ва Украіне? Чаму Сталіна выключылі з Лігі Нацыяў, а Уладзіміра Пуціна з ААН – не? Якім чынам фіны здолелі выстаяць у няроўным баі і пабудаваць незалежную і заможную краіну? Ці паўторыць Марыупаль лёс Війпуры, што зрабіўся расейскім Выбаргам, а ўкраінцам дзеля захавання суверэннасці давядзецца адмовіцца ад акупаваных Расеяй тэрыторыяў?


Разабрацца ў гэтым нам дапамаглі даследнікі з розных краінаў:

  • Тыма Віхавайнэн – прафесар кафедры даследавання Расеі Хельсінскага ўніверсітэту, Фінляндыя;
  • Васіль Паўлаў – вайсковы гісторык, кіраўнік арганізацыі «Цэнтр мілітарнай гісторыі», Украіна
  • Мар’юш Волас – прафесар Універсітэту Камісіі нацыянальнай адукацыі ў Кракаве, былы сталы прадстаўнік Польскай акадэміі навук пры Расейскай акадэміі навук (2007–2011), Польшча.


Эксперт з Расеі быў вымушаны адмовіцца ад удзелу ў праграме, інакш яму пагражала б крымінальная адказнасць за супрацу з «Белсатам» – непажаданай арганізацыяй, паводле пуцінскага рэжыму.


Аўтарка і вядоўца – Наста Ільіна, гісторык, кандыдатка гуманітарных навук.

Праграму «Intermarium» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4») або на YouTube-канале БЕЛСАТ HISTORY.


Калаж з фота: United States National Guard; Universal History Archive / gettyimages; SA-kuva

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10