навіны

У МУС расказалі, як абараніцца ад кібермахляроў

Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: freepik.com
podpis źródła zdjęcia

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі расказала пра асноўныя схемы кібермахлярства і параіла, як ад іх абараніцца.

У ведамстве азначылі, што апошнім часам пачасціліся выпадкі, калі злачынцы падманваюць людзей, вымушаючы тых самастойна пералічвалі ім грошы. Каля 40% выпадкаў звязаны з продажам неіснуючых тавараў ці паслуг у інтэрнэце. Найбольш афер адбываецца праз «Instagram», дзе прапануюць па выгадных коштах гаджэты, аўта, брэндавае адзенне і сезонныя тавары, такія як штучныя ялінкі, зімовая гума для аўтаў, зімовая вопратка.

Таксама махляры тэлефануюць, прадстаўляючыся «праваахоўнікамі» ці «супрацоўнікамі банкаў», і ўгаворваюць людзей узяць крэдыт і пералічыць сродкі на іхныя рахункі. Выкарыстоўваецца таксама тэхналогія «фэйк-бос»: калі перад тэлефанаваннем прыходзіць паведамленне нібыта ад начальніка з патрабаваннем пасадзейнічаць.

Іншы распаўсюджаны метад – махляры выдаюць сябе за знаёмых, просяць заняць грошы і выкарыстоўваюць узламаныя акаўнты мэсэнджараў, каб рассылаць фішынгавыя спасылкі. Найчасцей гэта спасылкі для ўдзелу ў фіктыўных конкурсах: увёўшы код, ахвяра тут жа адкрывае доступ да сваіх кантактаў.

У сувязі з гэтым варта памятаць, што любая фінансавая аперацыя патрабуе праверкі сапраўднасці рэсурсу. Махлярства можна пазнаць паводле патрабавання 100-адсоткавай перадаплаты, нежадання размаўляць па-за мэсэнджарам, адсутнасці дакументаў ці актуальных фота, а таксама па стварэнні ілюзіі канкурэнцыі. 

У ведамстве адзначылі, што супрацоўнікі МУС ніколі не заклікаюць грамадзян удзельнічаць у аперацыях супраць злачынцаў ці пералічваць сродкі. Рэкамендуецца таксама не пераходзіць па невядомых спасылках і правяраць паведамленні нават ад знаёмых. Акрамя таго, для большай бяспекі ў мэсэнджарах варта ўключыць двухфактарную аўтарызацыю.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10