навіны

Затрыманні, памiлаваныя, экстрадыцыя. Галоўныя падзеі ў малюнках

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
podpis źródła zdjęcia

За галоўнымі падзеямі, што ўплываюць на жыццё беларусаў ці выклікаюць шырокі рэзананс у грамадстве, разам з «Белсатам» сочыць мастак Дэ Лёс.


У Беларусі тым часам і затрымліваюць, і вызваляюць. Першага больш: праваабарончы цэнтр «Вясна» падлічыў, што ад 3 ліпеня ў Беларусі вызвалілі праз памілаванне 178 чалавек, але за той жа час праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 223 чалавек. І гэта без уліку тых, каго не абвяшчаюць палітвязнямі праз нежаданне сваякоў ці праз тое, што аб затрыманні проста не ведаюць. 


Акрамя таго, праваабаронцы не паспяваюць за рэпрэсіўным апаратам, бо правяраюць кожную справу на адпаведнасць панятку «палітвязень».


Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Гандляванні на Беларускай валютна-фондавай біржы 20 лістапада скончыліся новым рэкордам, што ўсталявала амерыканская валюта.


Упершыню ў гісторыі БВФБ курс долара перавысіў 3,4 рубля. Курс беларускага рубля да долара і еўра паволі падае ўжо тры месяцы. 6 жніўня 2024 года долар каштаваў мінімальныя сёлета 3,0916 беларускага рубля. 2–4 жніўня еўра каштавала мінімальныя за гэты год 3,3698 беларускага рубля.


Эканамістка, старэйшая навуковая работніца цэнтру «BEROC» Настасся Лузгіна кажа «Белсату», што асноўная прычына зніжэння курсу беларускага рубля да долара і еўра – гэта паводзіны расейскага рубля.


Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі 20 лістапада паведаміла пра памілаванне яшчэ 32 палітычных зняволеных. Іхныя імёны не называюцца.


Як паведамляецца, памілавалі восем жанчын і 24 мужчынаў. 17 з іх маюць хранічныя хваробы, адна асоба мае інваліднасць. У 17 асуджаных ёсць дзеці, двое – шматдзетныя бацькі. Дзевяць памілаваных – старэйшыя за 50 гадоў. Гэта ўжо другое памілаванне ў лістападзе.


Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

У В’етнаме затрымалі і выдалі Беларусі былога ваяра палка Каліноўскага і дзейнага дэлегата Каардынацыйнай рады Васіля Верамейчыка. У В’етнаме ён апынуўся пасля таго, як Літва назвала яго «пагрозаю нацыянальнай бяспецы». Таксама адзначаецца, што на просьбу штабу палка Каліноўскага, з якім у Верамейчыка паўстаў канфлікт, Служба бяспекі Украіны закрыла яму ўезд ва Украіну.


Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

На абласных «Дажынках» у Клімавічах 16 лістапада Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі больше не будзе «бамжоў і дармаедаў» і што ўсе павінны «варушыцца».


Лукашэнка зазначыў перад прысутнымі на аграрным свяце, што ў чалавека разам з заробкам мусяць расці матывацыя і кваліфікацыя, а тым, хто не хоча працаваць, як лепшыя, трэба рыхтавацца.



Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

«Рыхтуйцеся. Бамжоў, дармаедаў у краіне не будзе. Усе павінны варушыцца, працаваць, зарабляць на сябе і сваю сям’ю. Мы дапаможам, прадставім працоўнае месца, толькі ідзіце працаваць. Тыя, хто перашкаджае людзям жыць, мы з вамі будзем сур’ёзна разбірацца. Не крыўдуйце», – папярэдзіў кіраўнік Беларусі.


Дэ Лёс belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10