навіны

У Малі паўстанцы зноў забілі вагнэраўцаў

Амуніцыя забітых расейскіх наймітаў у Малі. Фота: Wassim Nasr / X
Амуніцыя забітых расейскіх наймітаў у Малі. Фота: Wassim Nasr / X
podpis źródła zdjęcia

У цэнтральнай частцы Малі групоўка «Джамаат Нусрат аль-Іслам валь-Муслімін», звязаная з тэрарыстычнай арганізацыяй «Аль-Каіда», паведаміла пра знішчэнне расейскіх наймітаў з ПВК Вагнэра.

Заснавальнік ПВК Вагнэра Яўгеній Прыгожын. Фота: concordgroup_official
«Калі Пуцін з’едзе з глузду». З’явіўся запіс перамоваў Лукашэнкі і Прыгожына навіны

Як адзначае Associated Press са спасылкай на заяву баевікоў, напад адбыўся 21 лістапада. Калона ПВК Вагнэра трапіла ў засаду, у выніку чаго забітыя шасцёра наймітаў.

Інфармацыю пра напад пацвердзіла агенцтву крыніца ў службах бяспекі Малі.

Reuters са спасылкай на маніторынгавую групу Site Intelligence Group пісаў, што прынамсі сямёра наймітаў ПВК Вагнэра загінулі ў выніку нападу.

Гэта не першая пастка, у якую сёлета трапілі вагнэраўцы ў саюзным Расеі Малі. Гэтак, у канцы ліпеня яны разам з урадавымі войскамі трапілі ў пастку паўстанцаў-туарэгаў. Кіраўніцтва паўстанцаў заявіла, што забітыя 54 вагнэраўцы і сем малійскіх вайскоўцаў. Але крыніца BBC заяўляла пра прынамсі 82 забітых наймітаў, што, паводле The Wall Street Journal, магло стаць адной з самых вялікіх страт расейскіх наймітаў у Афрыцы з моманту іх там з’яўлення ў 2017 годзе.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10