«Арэшнік» аказаўся ліпаю!
Глядзіце ў новым выпуску сатырычнага шоу «Вечаровы шпіль»:
- ВЦИОМ: колькасць шчаслівых расейцаў зменшылася
- Курс рубля адмоўна ўмацаваўся
- Што прапанавала Эльвіра Набіуліна для выратавання расейскай эканомікі?
- Расея бяздарна разбазарвае свае рэсурсы
- «Абаронцам радзімы» зрэзалі выплаты
- Удзельнікаў «СВО» абавязалі плаціць за страчаную тэхніку
- Уладзімір Пуцін асіметрычна адказаў на прылёты ATACMS
- «Другая армія свету» б'ецца з апошніх сілаў
- Пентагон нагадаў Маскве: не чапайце чырвоную кнопку
- Кіеў пракаментаваў новую дактрыну Пуціна на зразумелай яму мове
- Іран расчараваны расейскімі сродкамі СПА?
- Расейцы паставілі рэкорд у спажыванні алкаголю
- Доказы прысутнасці паўночнакарэйскіх «іхтамнетаў» у Курскай вобласці
- Расейскія вайскоўцы спакойныя – аб іх паклапоціцца пляменніца Пуціна
- Самыя цікавыя здагадкі аб прычынах вайны ва Украіне
- Не будзе газу, святла і МНС: Белгарад чакае цяжкая зіма
- Базу стратэгічных бамбавікоў залівае г*ўном
- Сядзіць, як прылеплены: чаму рукі Пуціна на відэа зусім не рухаліся
- «Сем тысяч пад зямлёй». Песня пра бункернага дзеда
Аўтар і вядучы праграмы – Алесь Карніенка.
Скетчы – Алесь Карніенка, Анатоль Чайкоўскі і Марцін Крам.
Сатырычную праграму «Вечаровы шпіль» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва Sirius 4) або на YouTube-канале ВОТ ТАК.
Калаж з фота: Mauricio Moreno / Wikimedia Commons; Мінабароны РФ
belsat.eu / ІР