Галоўныя падзеі паводле рэдакцыі інфармацыйных праграм "Белсату" сёння такія:
- 37 краінаў – удзельніц групы сяброў дэмакратычнай Беларусі нагадалі рэжыму Лукашэнкі пра абавязанні перад АБСЕ
- Рэжым Лукашэнкі чакае "Арэшнік" ад Пуціна. У Інстытуце вывучэння вайны зазначаюць, што размяшчэнне Арэшніку на тэрыторыі Беларусі яшчэ больш замацуе залежнасць ад Расеі.
- 25-годдзе Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
- Беларуса Яўгена Муравіцкага, якога раней затрымалі на акцыі пратэсту ў Тбілісі, удалося эвакуяваць з Грузіі ў Літву.
- У Румыніі праходзяць ператрусы пасля анулявання вынікаў выбараў.
- Падзеі ў свеце: У Румыніі расследаванне па выніках адмененых прэзідэнцкіх выбараў. Расейская атака на Запарожжа. У Тбілісі сутыкненні з паліцыяй. Рэжым Асада на мяжы падзення. Прэзідэнт Паўднёвай Карэі пазбег імпічменту. Урачыстае адкрыццё Нотр-Дам-де-Пары.
- Беларуская выцінанка - у спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Як развівалася мастацтва выразання з паперы і ці складана самому зрабіць выцінанку?