У Лукашэнкі знайшлася дачка: падрабязнасці

Галоўныя навіны сённяшняга дня па версіі Белсата:


  • Ці чакаць адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расеяй? Нібыта прынялі рэзалюцыю.
  • У Менску праходзіць вышэйшы дзяржсавет так званай саюзнай дзярджавы.
  • На паседжанні Камісіі ЗША па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе абмеркавалі партнёрства паміж Расеяй і Беларуссю ў кантэксце вайны з Украінай.
  • Кампанія Віктара Шаўцова,, якога называюць «гаманцом Лукашэнкі», трапіла пад ліквідацыю.
  • На платформе BYSOL завяршыўся збор сродкаў для дапамогі былому байцу палка Каліноўскага Васілю Верамейчыку, які быў затрыманы ў В'етнаме і выдадзены ўладам Беларусі.
  • Следчы камітэт Беларусі пачаў спецыяльнае вядзенне ў дачыненні кіраўніка фонду «Байсол» Андрэя Стрыжака і заснавальніка ініцыятывы BY_Help Аляксея Лявончыка.
  • Запасы бульбы на складах – на два дні, капусты – на дзень, морквы – на 6 дзён – скардзіцца гандлёвая сетка “Санта” ў лісце да Міністэрства гандлю.
  • Ці ёсць у Лукашэнкі пазашлюбная дачка? Журналісты «Бюро» правялі расследаванне найбліжэйшага атачэння дыктатара?
  • Гомельскі ваенны камісар Андрэй Крываносаў паабяцаў падставіць плячо Сірыі.
  • Падзеі ў свеце: Апазіцыя Сірыі працягвае наступ. Кіраўнік расейскага МЗС Лаўроў пагразіў Захаду новымі сігналамі. Нотр-Дам рыхтуецца да адкрыцця. Хрысціяне адзначаюць дзень Св. Мікалая.