Рассакрэцілі катастрафічную сітуацыю з нараджальнасцю ў Беларусі

Сёння галоўныя падзеі паводле рэдакцыі інфармацыйных праграм "Белсату" такія:


  • Не менш за 15 расейскіх "шагедаў" заляталі гэтай ноччу ў #Беларусь
  • Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі адзначае 35-ці-годдзе. Лукашэнка дзякуе Цэнтрвыбаркаму за "палітычную стабільнасць".
  • Другі раўнд стратэгічных перамоваў паміж ЗША і беларускімі дэмсіламі ў Вільні.
  • Першасны візіт пацыентаў, якія карыстаюцца платнымі медычнымі паслугамі, можа доўжыцца ня больш за дваццаць пяць хвілінаў, другі – да пятнаццаці. Такую пастанову выпусціла профільнае міністэрства.
  • Штогод - антырэкорд. «Зеркало» з дапамогай BELPOL атрымала непублічныя справаздачы міністэрства аховы здароўя пра нараджальнасць у Беларусі.
  • Экалагічныя актывісты Беларусі запусцілі петыцыю з патрабаваннем да Нацыянальнай акадэміі навук і Міністэрства прыродных рэсурсаў апублікаваць планы кіравання папуляцыямі рысяў і мядзведзяў.
  • У акруговым судзе Варшавы распачаўся разгляд справы аб згвалтаванні і забойстве 25-гадовай беларускі Лізаветы. Сваю віну ў згвалтаванні і рабаванні абвінавачаны прызнаў.
  • Палітычны крызіс у Паўднёвай Карэі. Міністр абароны краіны падаў у адстаўку. Апазіцыя тым часам запусціла працэдуру імпічменту прэзідэнта Юна.
  • У Варшаве праходзіць акцыя салідарнасці з грузінскім народам.
  • У звыклым доме сям'і Ерамін нямецкага горада Рынтэльн – 605 упрыгожаных калядных ялінак. Іх афіцыйна зафіксаваў Інстытут рэкордаў Нямеччыны.