Галоўныя навіны сённяшняга дня па версіі Белсату:
- Літва забараніла ўезд на сваю тэрыторыю 577 беларусам.
- Лукашэнка патрабуе навуковых дасягненняў і грошай у эканоміку ад навукоўцаў Акадэміі навук.
- Дзяцей з часова акупаваных тэрыторыяў Украіны прывезлі ў Беларусь.
- Беларускі рынак нерухомасці можа абрынуцца: працэнтныя стаўкі па крэдытах на жыллё выраслі адразу ў некалькіх банках.
- Першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі зноў вывелі ў планава-папераджальны рамонт.
- Міжнародны дзень людзей з інваліднасцю. Якая сітуацыя ў Беларусі?
- Беларус Яўген Муравіцкі, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, падаўся на міжнародную абарону.
- Пратэсты ў Грузіі працягваюцца.
- У Польшчы з кірмашу выдварылі прадстаўніц адыёзнага Свята-Елісавецінскага манастыра.
- Ваенная становішча ў Паўднёвай Карэі паспелі ўвесці і прагаласаваць супраць яго.
Навіны замежжа: Навукоўцы стварылі вакцыну, якая цалкам абараняе ад ВІЧ. Украіна заклікала НАТА запрасіць яе ў альянс ужо ў снежні. Францыя і Брытанія абмяркоўваюць адпраўку міратворчых войскаў ва Украіну. Трамп паабяцаў пекла баевікам Хамасу, калі тыя не вызваляць закладнікаў. Паміж Швецыяй і Фінляндыяй пашкоджаны інтэрнэт-кабель.