Кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які дазваляе расейскім вайскоўцам спісваць да 10 мільёнаў рублёў (каля 96 тысяч долараў) за пратэрмінаваныя крэдыты. Гэта датычыць мабілізаваных, прызыўнікоў і тых, хто падпісаў кантракт на службу пасля 1 снежня 2024 года. Закон пачне дзейнічаць 1 снежня і таксама распаўсюджваецца на сем’і вайскоўцаў.
Згодна з дакументам, апублікаваным на партале прававых актаў РФ, спісваюць толькі крэдыты, узятыя да 1 снежня 2024 года, калі адносна іх ужо вынесенае судовае рашэнне ці пачалося спагнанне доўгу. Аднак асноўная сума крэдыту застаецца, і яе трэба будзе выплачваць.
Акрамя гэтага, для вайскоўцаў павялічылі льготны перыяд крэдытных канікулаў на 150 дзён. Гэта значыць, яны змогуць адкласці выплаты на даўжэйшы тэрмін. Але ў наступным годзе (з 1 студзеня 2025 года) права на крэдытныя канікулы і спісанне запазычанасцяў знікне для тых, хто падпіша кантракт пасля гэтай даты.
У выпадку гібелі вайскоўца або цяжкай інваліднасці доўг будзе спісаны цалкам.
Раман Шавель belsat.eu