Naviny

BYPOL распавёў новую версію падзеяў у дзень забойства Зельцара

Андрэй Зельцар
Андрэй Зельцар падчас штурму кватэры, 28 верасня 2021 года. Фота: скрыншот з афіцыйных відэазапісаў / BYPOL / Youtube

Аб’яднанне былых сілавікоў BYPOL правяло ўласнае расследаванне штурму кватэры супрацоўніка EPAM Андрэя Зельцара 28 верасня 2021 года. У сюжэце, апублікаваным на Youtube, агучваецца версія, што супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка мог забіць зусім не Зельцар.