навіны

Трамп плануе стварыць пасаду спецпасланніка па вайне ва Украіне

Рычард Грэнэл
Рычард Грэнэл. Фота: Gettyimages
podpis źródła zdjęcia

Дональд Трамп, абраны 47-м прэзідэнтам ЗША, разглядае магчымасць стварэння пасады спецпасланніка па расейска-украінскім канфлікце і хоча прызначыць на яе свайго былога кіраўніка выведкі Рычарда Грэнэла, піша Reuters са спасылкай на ўласныя чатыры крыніцы.

Доналд Трамп падчас прамовы перад сваімі прыхільнікамі. Ўэст-Палм-Біч, Флорыда. 6 лістапада 2024 года. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

Чаго чакаць беларусам ад прызначэнцаў Трампа?

Аналітыка

Рычард Грэнэл падчас папярэднага прэзідэнцкага тэрміну Трампа ў 2017–2021 гадах быў ягоным амбасадарам у Нямеччыне і дырэктарам нацыянальнай выведкі. Раней ён таксама быў спецпасланнікам у мірных перамовах у Сербіі і Косаве.


Reuters зазначае, што калі Грэнэл будзе прызначаны на новую пасаду, ён адыграе галоўную ролю ў спыненні вайны ва Украіне.


Раней былы дырэктар выведкі прапаноўваў стварэнне «аўтаномных зонаў» у якасці сродку ўрэгулявання расейска-ўкраінскага канфлікту, а таксама заяўляў, што не падтрымае ўступлення Украіны ў НАТО ў найбліжэйшы час.


Падчас выбарчай кампаніі Грэнэл актыўна агітаваў за Трампа. Ён быў адным з галоўных прэтэндэнтаў на пасаду дзяржсакратара, аднак ім урэшце стаў 53-гадовы сенатар Маркаў Руб'ёў. Ён стане першым лацінаамерыканцам на чале ведамства.


Раней Трамп прызначыў прэс-сакратарку сваёй перадвыбарчай кампаніі 27-гадовую Кэралайн Лівіт на пасаду прэс-сакратаркі Белага дому, а таксама зрабіў шэраг іншых і часам нечаканых намінацыяў на пасады.


Дарадцам у пытаннях нацыянальнай бяспекі Трамп прызначыць дэпутата Палаты прадстаўнікоў ад Флорыды 50-гадовага Майкла Ўолца. Ён былы спецназавец, ветэран вайны ў Афганістане, працаваў у Пэнтагоне, вядомы крытыкаю Расеі, Кітаю, Ірану.


На пасаду міністра абароны Трамп вылучыў вядоўцу кансерватыўнага тэлеканалу «Fox News» Піта Гэгсэта – былога вайскоўца, які служыў на базе ў Гуантанама, а потым у Іраку і Афганістане.


Кіраваць нацыянальнай выведкаю будзе 43-гадовая Талсі Габард. Да 2022 года яна была ў Дэмакратычнай партыі, абіралася ў Палату прадстаўнікоў ад Гаваяў, перад папярэднімі прэзідэнцкімі выбарамі нават вылучала ўласную кандыдатуру, аднак знялася на карысць Джо Байдэна. У выніку Габард пакінула партыю, абвінаваціўшы Байдэна ў няслушнай міграцыйнай палітыцы і расколе краіны.


Генеральным пракурорам можа стаць 42-гадовы кангрэсмен ад Флорыды Мэт Гейц, і ў самой Рэспубліканскай партыі здзівіліся гэтай прапанове Трампа, прыняўшы яе за жарт.


Акрамя таго, Трамп створыць новае міністэрства – Дэпартамент эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання (DOGE), якое ўзначаліць прадпрымальнік Ілан Маск.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10