Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. Аб'ява аб ліквідацыі была апублікавана ў часопісе «Юстыцыя Беларусі».
У чэрвені гэтага года стала вядома, што інстытутвырашыў спыніць сваю дзейнасць з 1 верасня. Студэнтаў перавялі ў іншыя ВНУ. Прычыны рашэння аб закрыцці кіраўніцтва інстытута тады не тлумачыла. І вось нядаўна з’явілася інфармацыя аб тым, што інстытут знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. Адпаведная аб’ява была апублікавана ў часопісе «Юстыцыя Беларусі», піша «Зеркало».
Інстытутпрадпрымальніцкай дзейнасці (ІПД) быў заснаваны ў 1992 годзе. Ён рыхтаваў спецыялістаў па пяці спецыяльнасцях: «Перакладчыцкая справа», «Эканоміка і кіраванне», «Бізнес-адміністраванне», «Маркетынг», «Камерцыя».
Дарэчы, ІПД – ужо другая прыватная ВНУ, якая абвясціла аб закрыцці сёлета. У чэрвені аб закрыцці таксама заявіў Універсітэт права і сацыяльных тэхналогіяў.
Надзея Вольная belsat.eu