навіны

Беларускія добраахвотнікі змогуць праходзіць рэабілітацыю ў медустановах Чэхіі праз Мінабароны

Вадзім Кабанчук і Ян Ірэш.
Вадзім Кабанчук і Ян Ірэш. Фота: Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі
podpis źródła zdjęcia

Беларускія добраахвотнікі змогуць праходзіць рэабілітацыю ў медычных установах Чэхіі праз Мінабароны.

Як паведамляе АПК, Вадзім Кабанчук і Ян Ірэш абмеркавалі супрацу паміж Прадстаўніцтвам у абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінету і Міністэрствам абароны Чэхіі, праблемы рэгіянальнай бяспекі, у тым ліку ў сувязі з расейскай агрэсіяй супраць Украіны, а таксама пытанне нелегальных мігрантаў, з дапамогай якіх рэжым Лукашэнкі разам з Расеяй атакуюць межы Еўразвязу.

Прадстаўнік Кабінету звярнуўся да намесніка міністра з просьбай даць магчымасць лячэння і рэабілітацыі ў медычных установах Чэхіі для беларускіх добраахвотнікаў, якія абараняюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны ў складзе ЗСУ. Намеснік міністра адзначыў, што чэшскі бок не супраць аказання такой дапамогі для беларусаў.



Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10