Гісторыі

Валярына Кустава пра праект “Беларус беларусу” на Белсаце: “Прайшло 4 гады, а кругазварот беларускай салідарнасці ўсё яшчэ працуе”

Тэлевядоўца і аўтарка медыйных праектаў i праграмаў Валярына Кустава выступае на ўручэнні прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі» у Беларускім доме ў Варшаве, Польшча. 3 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат
Тэлевядоўца і аўтарка медыйных праектаў i праграмаў Валярына Кустава выступае на ўручэнні прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі» у Беларускім доме ў Варшаве, Польшча. 3 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Беларусы ўжо больш за чатыры гады праходзяць праз велізарныя выпрабаванні. Новыя хвалі рэпрэсій у краіне і цяжкасці вымушанай эміграцыі ствараюць умовы, у якіх чалавек часта застаецца сам-насам з праблемамі. Улады пакараюць нават за саму дапамогу рэпрэсаваным: штрафы, пагрозы і новыя прысуды сталі звычайнай рэальнасцю для тых, хто мае смеласць быць неабыякавым.

І ўсё ж такі на гэтым фоне працягваюць адбывацца і сапраўдныя цуды салідарнасці. Нягледзячы на ўсе перашкоды, беларусы працягваюць дапамагаць адно аднаму, а праект "Беларус беларусу" Валярыны Куставай застаецца адным з сімвалаў гэтай неўміручай узаемнай падтрымкі. У яго рамках людзі знаходзяць дапамогу ў самых крытычных жыццёвых сітуацыях у гледачоў праграмы, а іх гісторыі натхняюць і даюць надзею.

Сярод апошніх выданняў, што пабачылі свет у кастрычніку і лістападзе гэтага года немагчыма не прыгдаць напраўду моцныя прыклады салідарнасці.

Барыс: ад роспачы да новага шанцу на жыццё


Праз рэпрэсіі, развод, страту бацькі і разлуку з дзецьмі Барыс страціў здароўе і ўпэўненасць у сабе. Клінічная дэпрэсія і праблемы са здароўем, у тым ліку страта зубоў (парадантоз на нервовай глебе), сталі вынікам доўгага стрэсу. У такім стане мужчына мужчына сабраўшы рэшткі сілаў і смеласці – звярнуўся ў праграму "Беларус беларусу", шукаючы дапамогі. І гэта было добрым рашэннем.

Рэакцыя не прымусіла сябе чакаць: быў арганізаваны збор сродкаў, падтрыманы Байсолам, а гісторыя Барыса натхніла неабыякавых людзей на падтрымку, у тым ліку і ў самой Літве, дзе пражывае цяпер эвакуяваны актывіст. 

“Быў такі выпадак, што лекар-украінец Андрэй, які ўсталёвае мне зубы, пабачыў праграму са мной – і зрабіў мне вялізарную зніжку, ён узяў толькі за матэрыялы, і сказаў, што дапаможа. Потым быў выпадак, калі каля крамы ў Вільні, да мяне падыйшла беларуска, сказала, што бачыла мяне ў праграме “Беларус беларусу” і хоча мне дапамагчы. Яна проста ўсунула мне грошы. І прамовіла: гэта дапамога Вам ад нас. Беларус беларусу – дае цеплыню і надзею на тое, што мы разам”, – усміхаеццца наш герой Барыс.

Збор закрыў вялікі ахвяравальнік, сродкі перадавалі нават на вуліцах Вільні, гледачы нашай праграмы, а мясцовы лекар-украінец зрабіў зніжку на лячэнне пасля таго, як пабачышы выданне з нашым героем на сетках Белсату. Гэта дазволіла мужчыну не толькі аднавіць здароўе, але і вярнуць жыццёвую радасць. Цяпер ён гатовы шукаць працу і будаваць новае жыццё.

Аляксандр: пераадолець боль і несправядлівасць


Гісторыя Аляксандра нагадвае сцэнарый драматычнага фільма: фізічныя і маральныя пакуты, сэксуальную знявагі ў турме і патрэба ў цяжкай медыцынскай рэабілітацыі. Тым не менш, ён знайшоў у сабе сілы падзяліцца сваім болем. Гэтае шчырае інтэрв'ю стала сапраўдным споведам для нашых гледачоў, а для былога палітзняволенага – пачаткам новага шляху.

Пасля праграмы "Беларус беларусу" Валярына знайшла Аляксандру псіхатэрапеўта, які неадкладна пачаў ратаваць мужчыну. Быў запушчаны працэс актывацыіх ўсім магчымых фундацый, што заняліся лекаваннем і рэабілітацыяй беларуса. Дзякуючы дапамозе, мужчына пераадольвае траўмы і вяртаецца да жыцця пасля першай аперацыі на каленях, пашкоджаных так званымі сілавікамі.

“Дзякуй праграме, дзякуючы Вам я вырашыў застацца, бо да гэтага былі думкі пра тое, каб скончыць жыццё. Цяпер я рэабілітуюся – і гатовы змагацца далей,” – шчыра прызнаецца Аляксандр.

Ларыса і сям'я: барацьба за жыццё


Дапамога праекту дазволіла сабраць неабходныя сродкі для Ларысы, дзяўчынкі з ДЦП, якая патрабуе пастаяннага лекавання. Ларыса з’яўляецца ўнучкай былога палітвязня. Гісторыя гэтай сям’і, якая не спіць начамі, каб змагацца за дачку, кранула тысячы гледачоў. 

Пасля выхаду праграмы адзін са збораў быў закрыты літаральна за некалькі дзён, а людзі працягваюць падтрымліваць сям’ю і цяпер.

І такіх гісторый на рахунку праграму ўжо больш за сотню. Вы можаце азнаёміцца з бальшынёй з іх – і абраць, каго хочаце падтрымаць самі. Альбо звярнуцца ў праграму, калі маеце патрэбу ў падтрымцы.


Cіла беларускай салідарнасці


"Беларус беларусу" — гэта не проста праект, а кругазварот беларускай салідранасці, падтрымкі і надзеі. У кожнай гісторыі ёсць месца не толькі болю, але і святлу, якое мы ствараем разам з нашымі гледачамі. Калі адзін беларус падае, іншы працягвае яму руку.

Валярына Кустава нагадвае: у нашай здольнасці падтрымліваць адзін аднаго — наша сіла. Нягледзячы на перашкоды, мы працягваем змагацца за сваё і вяртаць надзею тым, хто яе ўжо страціў. І менавіта ў гэтым праяўляецца сапраўдны дух салідарнасці, які яшчэ доўга будзе натхняць нас усіх.

Варта адзначыць, што цяпер нашая каляжанка журналістка і грамадская дзяячка Валярына Кустава сама была вымушаная звярнуцца па дапамогу для сваіх родных.

Збор на падтрымку родных журналісткі «Белсату» ідзе на платформе “BYSOL”. Да канца збору засталося 2 тыдні. Заклікаем усіх неабыякавых далучыцца да яго. Бо шчыра верым, што дабро вяртаецца. Калі ж вы хочаце падтрымаць сям’ю аўтаркі прыватна і бяспечна, можаце зрабіць гэта праз прыватныя рахункі

Аўтарка перакананая: беларус беларусу і беларуска беларусцы – любоў падтрымка і перамога. І дзе мы разам – там і Радзіма.

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10