навіны

Удар ATACMS па Расеі: пуцінскія СМІ адрэагавалі шакавальнымі заявамі

Пасля ўдараў па арсенале ў Бранскай вобласці Пуцін тут жа перапісаў сваю дактрыну выкарыстання ядравай зброі, а расейскія прапагандысты страцілі сваю ваяўнічасць.

19 лістапада ў Міністэрстве абароны РФ заявілі, што Украіна ўпершыню ўдарыла па расейскай тэрыторыі дальнабойнымі ракетамі амерыканскай вытворчасці ATACMS. Генштаб ЗСУ заявіў, што атакаваны быў расейскі арсенал у горадзе Карачаў, але не ўдакладніў, якая ракета была выкарыстаная. У той жа дзень Уладзімір Пуцін зацвердзіў змены ў ядравай дактрыне Расеі.

«Змянілі дактрыну» і на канале «Соловьёв LIVE». Прынамсі, вядоўца Сяргей Карнавухаў астудзіў запал тых, хто патрабуе жорсткага адказу. Калі раней пуцінскія прапагандысты з утульных студыяў паказвалі, па якіх еўрапейскіх сталіцах біць ядравымі боегалоўкамі, то цяпер, маўляў, трэба «даверыцца прэзідэнту» і менавіта ён «адказвае за ўсё».

Больш падрабязна – у нашай праграме.

Праграму «Лукавыя навіны» глядзіце штопятніцу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або на YouTube-канале «ВОТ ТАК».

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10