навіны

Журналіста Ігара Ільяша прызналі палітвязнем

Ігар Ільяш. Фота: novychas.online
Ігар Ільяш. Фота: novychas.online
podpis źródła zdjęcia

Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязнем Ігара Ільяша. З моманту ягонага затрымання прайшоў роўна месяц.

Нагадаем, 22 кастрычніка ананімны Telegram-канал, звязаны з сілавікамі, паведаміў пра затрыманне Ігара Ільяша – мужа зняволенай журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай. Прычынаў затрымання адразу не раскрылі, пазней абстрактна паведамілі: ён нібыта «спрыяў экстрэмісцкім фармаванням» і «збіраў звесткі для замежных выведак» праз тое, што даваў каментары беларускім і ўкраінскім медыям.


У відэароліку, апублікаваным пасля затрымання, Ігар Ільяш, закаваны ў кайданкі, кажа, што яго пераследуюць за інтэрв’ю медыям, прызнаным уладамі Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваннямі».


Вядома, што напрыканцы кастрычніка Ігара перавялі ў СІЗА № 1.


Сёння, 22 лістапада, Беларуская асацыяцыя журналістаў паведаміла, што праваабарончыя арганізацыі прызналі Ігара Ільяша палітвязнем.

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10