навіны

«Беларускі Гаюн»: «шагэды» лётаюць над Беларуссю ўжо і ўдзень

Беспілотнік «Шагэд»
Беспілотнік «Шагэд». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: focus.ua
podpis źródła zdjęcia

Больш за 10 «шагэдаў» заляталі ў нашую краіну ўначы з 21 на 22 лістапада, і заходы працягнуліся ўдзень 22 лістапада, паведамляе маніторынгавы канал «Беларускі Гаюн».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: 112.ua

Пятую ноч запар расейскія «Шагэды» над Беларуссю

навіны

Паводле «Беларускага Гаюна», 22 лістапада раніцай і ўдзень у Беларусі заходзілі як мінімум 14 «шагэдаў». Адзін даляцеў да Рэчыцы, некаторыя зніклі.


Першы заход быў зафіксаваны ў 06:10 – дрон заляцеў з Бранскай вобласці ў бок аграгарадку Кругавец-Калініна Гомельскай вобласці. Апошні дрон быў зарэгістраваны ў 13:57.


У 07:49 ударны БПЛА заляцеў у Беларусь у раёне Лоева і працягнуў рух на паўночны захад. У 08:06 ён дасягнуў Рэчыцы і паляцеў далей у бок Жлобіна.


З аэрадому ў Баранавічах у небаў быў падняты дзяжурны знішчальнік ВПС РБ, які накіраваўся ў бок Рэчыцы і лётаў па паўднёвым усходзе Беларусі амаль 2 гадзіны.


Пазней украінскі маніторынгавы канал @eRadarrua паведаміў, што паводле папярэдніх дадзеных мінімум адзін беспілотнік быў збіты на тэрыторыі Беларусі.


Пацверджанае вяртанне ў паветраную прастору Украіны 8 з 14 дронаў, якія заляцелі ў Беларусь. Некаторыя маглі быць згубленыя ў Беларусі.

Папярэдні раз маніторшчыкі паведамлялі пра заход «шагэдаў» у Беларусь уначы з 19 на 20 лістапада: тады дронаў было як мінімум 11. Яны заляталі ў кірунку Брагіна, Мазыра і Гомля. Некаторыя з беспілотнікаў зніклі над нашай краінай, адзін зляцеў у Расею.


Авіяцыя ВПС РБ не падымалася.


Уначы з 12 на 13 лістапада расейскі беспілотнік праляцеў над Беларуссю амаль 200 кіламетраў у кірунку Рэчыцы, Светлагорску і Бабруйску.


За апошнія некалькі месяцаў падчас расейскіх атак на Украіну ў паветраную прастору Беларусі рэгулярна залятаюць дроны-камікадзэ тыпу «Шагэд».


У некаторых выпадках беспілотнікі перахоплівае беларуская авіяцыя. Гэтак, у ноч на 5 верасня ў ваколіцах Гомля ВПС Беларусі знішчылі два расейскія дроны, падзенне абломкаў выклікала пажар на гарадскім складзе. Пацярпелых не было.


Жыхары Хойніцкага раёну 14 кастрычніка стварылі на сайце petitions.by петыцыю з просьбай да ўладаў абараніць іх і асабліва іхных дзяцей ад беспілотнікаў, якія ўсё часцей залятаюць на тэрыторыю Гомельскай вобласці.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10