навіны

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы пракаментаваў экстрадыцыю Верамейчыка

Васіль Верамейчык
Васіль Верамейчык. Фота: Vasil Veramejchyk / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы мяркуе, што перабыванне на тэрыторыіі краіны беларуса Васіля Верамейчыка, былога ваяра палка Каліноўскага, якога В’етнам выдаў Беларусі, магло б стварыць пагрозу для нацыянальнай бяспекі, піша агенцтва «BNS».

«Згодна з абгрунтанаваю ацэнкаю Дэпартаменту дзяржаўнай бяспекі перабыванне гэтай асобы ў Літве ўяўляла б пагрозу нацыянальнай бяспецы», – заяўляюць у ДДБ.


У гісторыі Васіля Верамейчыка дэпартамент бачыць інфармацыйную кампанію супраць Літвы.

,,

«Таксама нельга выключаць, што спробы вонкавага ўмяшання з мэтаю эскалацыі гэтай гісторыі могуць быць чарговай інфармацыйнай аперацыяй, скіраванай супраць Літвы», – гаворыцца ў каментары ведамства.


Міністр нацыянальнай абароны Літвы Лаўрынас Касчунас. Вільня, Літва. 21 лістапада 2024 года. Фота: Белсат

«Дзяржава ж мусіць правяраць, хто тут жыве». Міністр абароны Літвы пра справу Верамейчыка

навіны

Міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце пасля навіны пра экстрадыцыю Верамейчыка ў Беларусь казала, што Дэпартамент міграцыі пастанавіў забараніць былому каліноўцу заставацца на тэрыторыі Літвы з улікам інфармацыі, нададзенай ДДБ. Таму, паводле Білатайце, менавіта ДДБ павінен быў растлумачыць, чаму выдаў беларусу забарону жыць у Літве. Раней у медыях была апублікаваная інфармацыя, што нагодаю для гэтага сталася служба Верамейчыка ў беларускай арміі, аднак Білатайце не пацвердзіла гэтага.


Пра затрыманне і экстрадыцыю Васіля Верамейчыка стала вядома 20 лістапада, у той час як у Менск яго даставілі 14 лістапада. Былога каліноўца затрымалі ў В’етнаме. Да гэтага Украіна і Літва забаранілі яму заставацца на сваіх тэрыторыях. Вядома, што некаторы час Васіль жыў у Грузіі, а потым з’ехаў у В’етнам.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10