навіны

У Польшчы судзяць неафашыста, які напаў на беларуса

Удзельнікі неафашысцкага руху
Удзельнікі неафашысцкага руху Войцех О., Марцін О. і Пётр Р., якіх судзяць у Быдгашчы, на свяце Незалежнасці ў Калішы. Фота: bydgoszcz.wyborcza.pl
podpis źródła zdjęcia

У Быдгашчы 20 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць удзельнікаў нацыяналістычнага і неафашысцкага руху «Kamractwo», піша «Wyborcza».

Траўмы, якія атрымаў Аляксандр. Фота: MOST

У Варшаве нацыяналісты здзейснілі напад на беларуса і ўкраінца. Білі за расейскую мову

навіны

Судзяць адразу пяцёх чалавек. Іх вінавацяць у прапагандзе нянавісці на нацыянальнай глебе, нелегальным захоўванні зброі, а аднаго з мужчынаў – у нападзе на беларускага актывіста ў траўні 2021 года.


Беларуса Глеба Вайкуля 29 траўня 2021 года ў цэнтры Быдгашчы атакаваў адзін з абвінавачваных Войцех О., знаны сімпатыямі да Лукашэнкі і Пуціна. Мужчына накінуўся на беларуса з крыкамі « Хай жыве Лукашэнка! Хай жыве Пуцін! Валі, жыдоўская ануча, з маёй краіны!», а затым распыліў у вочы хлопцу слезацечны газ.


Нападніку на Вайкуля, а таксама ягонаму паплечніку Марціну О. закідаюць абразлівыя выказванні і заклікі да гвалту ў дачыненні габрэяў, украінцаў і беларусаў, што публікаваліся ў сацыяльных сетках і агучваліся на публічных сходах. Абвінавачванне сцвярджае, што заклікі паўтараюць тэзісы лукашэнкаўскай і пуцінскай прапаганды.


У 2022 годзе Войцех О. казаў, што хоча з’ехаць у Беларусь.


Яшчэ адзін з абвінавачваных, Пётр Р., у 2015 годзе ўжо быў асуджаны за спальванне лялькі габрэя на плошчы ў Вроцлаве.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10