навіны

ЗША не адмовяцца падтрымліваць Украіну пасля запуску «Арэшніка»

Запуск ракеты
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Міністэрства абароны РФ
podpis źródła zdjęcia

Нават пасля запуску Расеяй гіпергукавай ракеты сярэдняй дальнасці «Арэшнік» 21 лістапада ЗША працягнуць падтрымлваць Украіну і дапамагаць ёй у тым ліку ў паветранай абароне, заявіла прэс-сакратарка Белага дому Карын Жан-П'ер падчас брыфінгу.

Прадстаўніца Белага дому падкрэсліла, што эскалацыя ў вайне ідзе з боку Расеі, якая пачала канфлікт і працягвае яго нагнятаць: апошнім часам – праз прыцягненне да баявых дзеянняў жаўнераў з Паўночнай Карэі.

,,

«Нас не ўдасца стрымаць. Мы працягнем быць побач з Украінай і мужным украінскім народам ды забяспечваць украінцаў усім, што ім патрабуецца на полі бою», – паведаміла прадстаўніца Белага дому.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Тэставы запуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты «Minuteman III». 20 лютага 2016 года. Фота: Michael Peterson / U.S. Air Force

Што вядома пра ўдар Расеі па Украіне эксперыментальнай балістычнай ракетай

Вайна

Паводле Карын Жан-П'ер, вайна ва Украіне можа скончыцца, але тады, калі Расея спыніць сваю агрэсію. 


Намесніца Карын Жан-П'ер, Сабрына Сінг, апавяла, што ЗША сапраўды незадоўга да запуску «Арэшніка» атрымалі паведамленне пра гэта ад Расеі. Раней пра тое, што ЗША былі праінфармаваныя аб запуску ракеты, заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.


21 лістапада стала вядома пра ўдар балістычнай гіпергукавай ракетай сярэдняй дальнасці «Арэшнік» па ўкраінскім Дняпры. Пра гэта паведамілі ў аператыўным камандаванні Паветраных сілаў Украіны.


Расея запусціла «Арэшнік» праз некалькі дзён пасля выкарыстання Украінай ракетаў Вялікай Брытаніі «Storm Shadow» і амерыканскай сістэмы ATACMS для нанясення ўдараў па вайсковых аб’ектах у глыбіні Расеі пасля дазволу на гэта прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.


Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея мае права ўжываць зброю супраць вайсковых аб’ектаў тых краінаў, якія выкарыстоўваюць свае ўзбраенні супраць расейскіх аб’ектаў.


Пуцін зазначыў, што ў выпадку будучых запускаў такіх ракетаў, як «Арэшнік», па тэрыторыі Украіны, мірных жыхароў будуць папярэджваць загадзя і прапаноўваць пакінуць небяспечныя тэрыторыі.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10