навіны

Ці атрымаецца ў рэжыму спыніць рост курсу долара?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Contributor / Getty Images
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Contributor / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Курс долара на беларускай валютна-фондавай біржы працягвае расці. У чацвер ён дасягнуў 3,41 руб. У сераду паказнік пераадолеў псіхалагічны бар’ер у 3,4. У чым прычына?

Эксперты называюць прычынаю чарговага падвышэння курсу збег абставінаў: ад абрання Трампа прэзідэнтам да росту курсу ў суседняй Расеі. Там днямі пабіты свой рэкорд.

,,

«Беларускі рубель вельмі моцна прывязаны да расейскага. У кошыку Нацбанку на расейскі рубель прыходзіцца да 60 %. І эканоміка моцна завязаная на расейскую валюту. І ён выраўняўся да расейскага», – тлумачыць фінансіст, прадпрымальнік Яраслаў Кот.


Гэта ўжо пяты рэкорд за апошнія сем дзён. За гэты час курс амерыканскай валюты вырас на паўтара адсотка, або пяць капеек у грашовым эквіваленце. За месяц лічбы яшчэ большыя: плюс тры адсоткі, або дванаццаць капеек. Паступовы рост пачаўся яшчэ ў кастрычніку, калі долар упершыню перасягнуў адзнаку 3,30.

«Гэта ўжо такая заканамерная тэма. Гэта ўплыў санкцыяў. Ён няхуткі, і цяпер яны таксама працуюць. І пасля мінулых выбараў у 2020 годзе настолькі гэта ўплывала на рынак, усё, што звязанае з Беларуссю», – кажа Яраслаў Кот.


Больш імклівы рост назіраўся толькі пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Тады цягам трох тыдняў курс з двух з паловаю рублёў падскочыў да 3 рублёў 31 капейкі. Аднак ужо ў красавіку стабілізаваўся і вярнуўся да паказніку ніжэйшага за 3 рублі. Эканамістка Аліса Рыжычэнка тлумачыць падтрымку курсу зацікаўленасцю ўладаў:

«Няхай ён расце, але не скачкамі, і для гэтага хутчэй за ўсё Нацбанк прыме захады. А менавіта валютныя інтэрвенцыі, павялічваючы прапановы на рынку».


Гэтую практыку ўлады пачалі выкарыстоўваць пасля 2011 года. Тады штучнае стрымліванне курсу перад выбарамі вылілася ў абвал беларускага рубля на 180 %. Гэта, у сваю чаргу, справакавала гіперінфляцыю. За год кошты тады выраслі больш чым у два разы.

Цяпер Аляксандр Лукашэнка і чыноўнікі завяраюць: залежнасць ад долара ў Беларусі ўжо зменшылася. Эксперты пацвярджаюць: айчынная эканоміка пераарыентавалася на расейскі рынак, дзе разлікі ідуць у мясцовай валюце. Але…

,,

«Мы ўсё адно шмат купляем прамежкавага імпарту, які выкарыстоўваецца ў вытворчасці канцавых беларускіх тавараў. І купляем мы яго ў валюце. Па-за краінамі СНД. І на гэта трэба валюта. На куплю медабсталявання трэба валюта», – падкрэслівае Аліса Рыжычэнка.


З усяго так званага кошыка валютаў за апошні тыдзень патаннеў толькі расейскі рубель.

Таксама глядзіце ў сюжэце:

Антон Бяздольны, «Белсат»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10