Былы сілавік апавёў пра рэзідэнцыю Лукашэнкі і сабатаж падчас разгонаў

Былы афіцэр унутраных войскаў Максім падтрымаў пратэсты ў 2020 годзе і сышоў з каральнай з сістэмы.

Максім сцвярджае, што нікога не збіваў, больш за тое – затрыманых беларусаў адпускаў. Таксама Максіму давялося несці службу ў рэзідэнцыі Лукашэнкі:

«Нам паставілі заданне, каб байцы пашыхтаваліся перад полем з бульбай, і яны павінны былі бульбу, што была на паверхні, усоўваць у зямлю. Нам паказваюць у тэлебачанні, што «хазяйственнік крэпкі», але байцам трэба было папрацаваць».

Цяпер Максіму патрэбная дапамога. Ён стаўся трэнерам па стральбе і марыць адкрыць сваю школу, дзе плануе псіхічна рэабілітаваць былых беларускіх добраахвотнікаў, якія вяртаюцца з баявых дзеянняў ва Украіне.

Таксама ў праграме «Беларус беларусу»:

  • Набылі электрычны ровар хлопцу, які атрымаў раненні на вайне ва Украіне