Цана біткойна 21 лістапада ўшчыльную наблізілася да мяжы 100 тысяч долараў.
Курс крыптавалюты на 15:05 менскага часу склаў $ 97 967,5. За некалькі гадзінаў да таго цана біткойна перавышвала нават $ 98 тыс., усталяваўшы гістарычны рэкорд.
У канцы кастрычніка аналітыкі фінансавай кампаніі «Standard Chartered» пацвердзілі свой вясновы прагноз, што да канца 2024 года цана біткойна можа дасягнуць 100 тысяч долараў.
Рост біткойна адбываецца на фоне навінаў пра перамогу ў прэзідэнцкай гонцы ў ЗША Доналда Трампа, які абяцаў трансфармацыю ЗША ў глабальны крыптавалютны хаб і фармаванне рэзерваў з біткойнаў.
Розныя эксперты прагназавалі менавіта такі сцэнар і сцвярджалі, што біткойн пакажа далейшы рост пасля абвяшчэння канчатковых вынікаў выбараў. Пры гэтым яны казалі, што ў выпадку перамогі Камалы Гэрыс мог бы адбыцца абвал біткойна.
Якуб Хруст belsat.eu