Курсы долара, еўра і юаня працягваюць расці на гандляваннях Беларускай валютна-фондвай біржы. Чарговыя рэкорды былі пабітыя 21 лістапада.
Гэтак, долар, курс якога напярэдадні ўпершыню перавысіў Br 3,4, падаражэў яшчэ на Br 0,0143 – да Br 3,415.
Еўра дасягнуў Br 3,5928, падаражэўшы на Br 0,0085.
Курс юаня стаўся вышэйшы на Br 0,0179 і склаў Br 4,7114 за 10 юаняў.
Курс расейскага рубля, наадварот, знізіўся на Br 0,0027 і склаў Br 3,3927 за 100 расейскіх рублёў.
Курс беларускага рубля да долара і еўра паволі падае ўжо тры месяцы. 6 жніўня 2024 года долар каштаваў мінімальныя сёлета Br 3,0916. 2–4 жніўня еўра каштавала мінімальныя за гэты год Br 3,3698.
Якуб Хруст belsat.eu