навіны

У сеціва трапілі персанальныя звесткі працаўнікоў Ліцэю БДУ

Ліцэй БДУ, Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г. Фота: ТК / Belsat.eu
Ліцэй БДУ, Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г. Фота: ТК / Belsat.eu
podpis źródła zdjęcia

У сеціве выклалі ў публічны доступ персанальныя звесткі працаўнікоў Ліцэю БДУ.

Як паведамляе «Zerkalo», у сеціва трапілі імёны, прозвішчы, даты нараджэння, нумары пашпартоў і асабістых электронных пропускаў, хатнія адрасы, нумары тэлефонаў, працоўныя пошты працаўнікоў ліцэю. Агулам звесткі дачытаць 195 асобаў.

Паводле выдання, інфармацыя актуальная на 2022–2023 год. Сам выцек мог адбыцца пасля інсталяцыі траянскай праграмы на прыладу аднаго з працаўнікоў адміністрацыі Ліцэю БДУ.

Пасля таго, як больш за тысячу выпускнікоў установы ў 2020 годзе падтрымалі свабодныя выбары, ліцэй зазнаў рэпрэсіі. У 2021 годзе ўстанову пазбавілі прывілеяў у прыёме навучэнцаў. Таксама звальнялі нелаяльных выкладчыкаў. Толькі за паўтара года ўстанову пакінулі самастойна ці былі звольненыя прынамсі 12 працаўнікоў.

Як паведамляў «Белсату» Ігар Варакса, які ўзначальваў Ліцэй БДУ ў 2019–2021 гадах, у ліцэі «ўвялі стаўку намесніка ў «рэжыме бяспекі і кадрах», які рэпрэзентуе КДБ. Менавіта ён і адказваў за палітычныя чысткі ва ўстанове. А сярод вучняў пачалі ладзіць конкурсы, хто найлепш створыць станоўчы вобраз працаўніка КДБ.

У 2023 годзе на дырэктарскую пасаду ў Ліцэі БДУ прыйшла Таццяна Мамчыц з былога Інстытуту, а цяпер Акадэміі нацыянальнай бяспекі. Акурат гэтую ўстанову яшчэ ў 2016 годзе назваў «кузняю чэкісцкіх кадраў» тагачасны кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык.

У 2024 годзе Ліцэю БДУ надалі імя арганізатара чырвонага тэрору Фелікса Дзяржынскага.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10