Вайна

ЗША перадаюць дапамогу Украіне на $ 275 млн

Загрузка зброі ў вайсковы самалёт ЗША. Фота: Air Force Airman 1st Class Robert Nichols / defense.gov
Загрузка зброі ў вайсковы самалёт ЗША. Фота: Air Force Airman 1st Class Robert Nichols / defense.gov
podpis źródła zdjęcia

Злучаныя Штаты Амерыкі накіроўваюць Украіне новы пакет вайсковай дапамогі на суму да $ 275 млн. Пра гэта заявіў 20 лістапада міністр абароны ЗША Лойд Остын.

У камплект пастаўкі ўваходзяць боепрыпасы для высокамабільных артылерыйскіх ракетных сістэмаў, мінамётныя і артылерыйскія снарады, а таксама беспілотныя лятальныя апараты для задавальнення найважнейшых патрэбаў на поле бою.

Лойд Остын падкрэсліў важнасць працягу падтрымкі Украіны:

,,

«Мы з самага пачатку зразумелі, што Украіна важная не толькі для Украіны і не толькі для Еўропы. Яна важная для ўсяго свету».


Storm Shadow. Фота: defence-ua.com

Украіна магла ўжыць не толькі ATACMS, але і Storm Shadow

Вайна

Паводле міністра абароны ЗША, «не павінна быць сітуацыі, калі хтосьці можа аднойчы прачнуцца і напасці на свайго суседа, змяніць межы і анексаваць уласнасць свайго суседа».

Остын таксама адзначыў, што нягледзячы на тое, што Расея значна мацнейшая за Украіну, Уладзіміру Пуціну «ні разу не ўдалося дасягнуць якой-небудзь стратэгічнай мэты».

Байдэн хоча спісаць частку доўгу Украіны

У сваю чаргу адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна апавясціла Кангрэс, што плануе спісаць доўг Украіны ў памеры $ 4,65 млрд. Паводле Bloomberg, гаворка вядзецца пра частку крэдыту ў $ 9 млрд, нададзенага ў рамках пакета дапамогі Украіне агульным памерам у $ 60 млрд.

У лісце гаворыцца, што спісанне доўгу «дапаможа Украіне атрымаць перамогу, адпавядае нацыянальным інтарэсам Злучаных Штатаў і іх партнёраў у ЕЗ, G7+ і NATO».

Сенатар-рэспубліканец Рэнд Пол заявіў, што будзе спрабаваць «перашкодзіць адміністрацыі Байдэна ўскласці адказнасць за абавязак Украіны на амерыканскі народ».

Раней шэраг заходніх аўтарытэтных медыяў са спасылкамі на свае крыніцы паведамілі пра тое, што ЗША дазволілі Украіне біць па тэрыторыі Расеі ракетамі ATACMS, а Вялікая Брытанія і Францыя – Storm Shadow.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10