навіны

У Беларусі заблакавалі доступ да глабальнай платформы для фрылансераў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: thevahandbook.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: thevahandbook.com
podpis źródła zdjęcia

Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі абмежавала доступ да трох міжнародных камерцыйных рэсурсаў. Такія пастановы былі прынятыя 18 лістапада.

Пастановаю ведамства абмежаваны доступ да глабальнай фрылансерскай платформы «Upwork», гандлёвай пляцоўкі «Etsy», што спецыялізуецца на вырабах ручной працы і старадаўніх рэчах ды матэрыялах, і e-commerce рэсурсу «Paddle», што дапамагае кіраваць падпіскамі і аплатай тавараў ды паслуг онлайн, піша dev.by.

З 2024 года Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі мае права блакаваць замежныя электронныя гандлёвыя пляцоўкі, калі тыя завінаваціліся падаткаў на суму 3000 базавых велічыняў ($ 37 300), нават калі не стаялі на ўліку ў беларускіх падатковых органах.

У выніку 5 жніўня МПЗ абмежавала доступ да сэрвісу рэзервавання жытла «Airbnb», сайтаў гульнёвай карпарацыі «Activision-Blizzard» (у тым ліку да гульнёвай платформу Battle.net і аплікацыі «Call of Duty»), да ўкраінскага онлайн-кінатэатру «Megogo» і нямецкага воблачнага правайдэру «Hetzner».

Пры гэтым вясной 2022 года «Upwork» прыпыніў супрацу з кліентамі з Расеі і Беларусі. Аналагічна зрабілі «Etsy» і «Paddle».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10