Былы ваяр палка імя Кастуся Каліноўскага Васіль Верамейчык, якога затрымалі ў В’етнаме, дастаўлены ў Беларусь.
Пра дэпартацыю затрыманага паведаміла дзяржаўная прапаганда ў адмысловым фільме.
Васіль Верамейчык быў затрыманы 13 лістапада. Але медыям пра гэта стала вядома толькі 20 лістапада. Абставіны і прычыны затрымання былі невядомыя.
Беларусу, які з 2022 года добраахвотнікам абараняў Украіну, забаранілі заставацца ў Еўразвязе, бо Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы – раней ён быў афіцэрам беларускай арміі.
25 верасня 2024 года стала вядома, што Вярхоўны Суд Беларусі прызнаў полк Каліноўскага і яго структуры – батальёны «Волат», «Літвін», «Western», БПЛА імя Мiкiты Крыўцова, атрады «АТАМ», «Танга-Рамэа», мабілізацыйны цэнтр фонду «Беларускі дом у Варшаве» і рух «Каліноўцы» – «тэрарыстычнай арганізацыяй».
Таксама глядзіце ў сюжэце:
Якуб Хруст belsat.eu